7 траўня 2024, aўторак, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Facebook з'явіцца другая стужка з рэкамендацыямі

1
У Facebook з'явіцца другая стужка з рэкамендацыямі

На сайце дадаткова будуць адлюстроўвацца навіны і публікацыі, якія могуць цікавіць карыстача.

У сацыяльнай сеткі Facebook у хуткім часе з'явіцца другая стужка. На сайце дадаткова будуць адлюстроўвацца навіны і публікацыі, якія могуць цікавіць карыстальніка, піша actualnews.org.

Упершыню на новы дадатак Explore звярнулі ўвагу замежныя карыстальнікі Twitter. Пазней у сацыяльнай сетцы ўжо выйшла пацверджаная інфармацыя аб з'яўленні стужкі з рэкамендацыямі.

Як распавёў адзін з кіраўнікоў Facebook, у дадатковых навінах будуць бачныя папулярныя артыкулы, відэаролікі і здымкі, якія загадзя падабраныя пад кожнага сябра сацыяльнай сеткі. Кантэнт наўпрост будзе залежаць ад інтарэсаў чалавека. Адзначаецца, што такое новаўвядзенне парэкамендавалі стварыць самі карыстальнікі.

Раней СМІ паведамлялі, што кампанія Facebook у пошуках супрацоўнікаў сярод разведчыкаў і дзяржаўных службоўцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках