26 красавiка 2024, Пятніца, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці паводле справы Аляксандра Коржыча

158
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці паводле справы Аляксандра Коржыча
АЛЯКСАНДР КОРЖЫЧ

Ананімная крыніца ва Узброеных сілах пагутарыла з журналістамі.

Цела шарагоўца Аляксандр Коржыча знайшлі 3 кастрычніка ў падвале будынка медыцынскай роты. У падвале быў зламаны замок, таму ён не замыкаўся на ключ. Крыніца tut.by ва Узброеных сілах распавяла падрабязнасці таго, што адбылося ў Печах.

- На сёння затрыманыя 10 чалавек: 2 афіцэры - старшы лейтэнант Сукавенка і капітан Чыркоў, прапаршчык Артур Вірбал, 2 сяржанты 3-й школы - Ягор Скуратовіч і Яўген Бараноўскі, а таксама 5 сяржантаў 307-й школы (абвінавачванні затрыманым не выстаўленыя - заўв), - распавядае ананімная крыніца ва Узброеных сілах.

Загінулага жаўнера Аляксандра Коржыча знайшлі ў склепе 3 кастрычніка. Сашу знайшлі з майкай на галаве і звязанымі шнуркамі.

Затрыманні прайшлі не толькі ў 3-й школе, дзе служыў Саша Коржыч, затрымалі і сяржантаў з 307-й школы. Крыніца тлумачыць гэта так: вялікі адсотак вайскоўцаў з 3-й танкавай роты, куды пазней перавялі Сашу, у перыяд знаходжання ў роце маладога папаўнення былі якраз у 307-й школе. І пасля таго, як Следчы камітэт падключыўся да справы, усплыла інфармацыя, што з дзедаўшчынай жаўнеры ўпершыню маглі сутыкнуцца менавіта там.

- Коржыча знайшлі ў падвале, які не выкарыстоўваўся доўгі час, там проста чатыры сцяны і пустое памяшканне, - прадаўжае распавядаць крыніца.

Не раз гучала пытанне, калі Саша Коржыч знік 26 верасня, а цела знайшлі 3 кастрычніка, то дзе ён знаходзіўся ў гэты прамежак часу? Чаму ніхто не шукаў жаўнера? Крыніца тлумачыць гэта «збегам абставінаў». Калі Сашу прывялі ў медпункт, медсястра пакінула яго ў калідоры чакаць суправаджаючага, а сама адлучылася. Коржыч, хутчэй за ўсё, сам сышоў. Вярнуўшыся, медсястра не ўбачыла жаўнера і падумала, што яго забралі. У выніку ў падраздзяленні думалі, што ён у медыкаў, а медыкі меркавалі, што ён у падраздзяленні.

- Няма сэнсу ўтойваць - пэўнае службовае разгільдзяйства тут таксама мела месца. Хутчэй за ўсё, цела Сашы Коржыча знаходзілася ў склепе 8 дзён. Што тычыцца медсястры, яе звольнілі. Магу сказаць, медсёстры там моцна перагружаныя праз леташнюю аптымізацыю: з чатырох медпунктаў пакінулі два, але колькасць жаўнераў пры гэтым толькі вырасла, - прадаўжае распавядаць суразмоўца.

Пасля гібелі жаўнера ягоныя родныя распавялі, што ў Сашы вымагалі грошы, на ўсё была ўстаноўленая такса. Калі хоча патэлефанаваць дадому - плаці сяржанту, схадзіць у «чыпок» - зноў плаці.

- Як бы гэта непераканаўча не гучала, але з гэтым змагаюцца, і змагаюцца жорстка. Праблема ў тым, што армейскі маладняк маўчыць. Адны спадзяюцца, што пройдзе паўгода, і гэтыя ж бонусы ўжо пасыплюцца ім у кішэню. Яны стануць дзядамі і будуць мець грошы. Іншыя маўчаць, бо ёсць «кодэкс пацана», згодна з якім «стукаць подла». Калі б хоць адна траціна з іх не маўчала, гэтую заразу можна было б вырваць з коранем, - упэўнены суразмоўца. - Усе гэтыя грашовыя дачыненні не ў войску зараджаюцца, гэта ідзе з грамадзянкі. З інтэрнатаў, інтэрнату ПТВ, мікрагрупы дварова-вулічнага асяроддзя, дзе кіруе старшынство або фізічная сіла. Да таго ж, многія жаўнеры мелі прыводы ў міліцыю, ужо адноснай рэдкасцю становяцца прызыўнікі з поўнай сярэдняй адукацыяй.

- Вы ж самі іх набіраеце.

- Мы не маем права недабраць. Напрыклад, у 2012 годзе ў нас у краіне быў лішак прызыўнога рэсурсу, бо 20 гадоў таму быў дэмаграфічны бум, нарадзілася шмат хлопцаў. Дык вось, калі прыйшоў іх час служыць, для войска гэта былі мядовыя месяцы: з 14 тысяч мы маглі выбраць 8 тысяч годных. Гэта быў шыкоўны выбар. Цяпер сітуацыя іншая. Войска - гэта злепак грамадства, у якім усе ўласцівыя грамадству рысы адлюстраваныя напоўніцу, толькі больш канцэнтравана. Не бывае грамадства, якое складаюцца з д'Артаньяна, а войска - з нягоднікаў. І наадварот таксама не бывае.

- Ці можа сітуацыя кардынальна змяніцца пасля гібелі Сашы Коржыча?

- Гадоў пяць таму ў гэтай жа 3-й школе адбыўся выпадак, калі сяржанты вымагалі грошы за карыстанне мабільным тэлефонам, курсанты тады прамаўчалі, раз'ехаліся па войсках. А незадоўга да дэмбеля хтосьці прагаварыўся ў сябе ў частцы, сяржанты ўжо паспелі звольніцца ў запас і жылі спакойным жыццём, абзавяліся сем'ямі. Пачалася праверка, распачалі крымінальную справу, проста ў частцы зладзілі паказальны суд. Сяржантам далі па 5-6 гадоў пазбаўлення волі і паказалі людзям, што пакаранне можа прыйсці ў кожны момант, нават пасля звальнення ў запас. Бачыце, на пяць гадоў выстарчыла, і зноў за ранейшае. Людзей паказальныя суды, на жаль, не заўсёды спыняюць, кожны цешыцца надзеяй: гэта можа здарыцца з кім заўгодна, але толькі не са мной.

Напісаць каментар 158

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках