27 красавiка 2024, Субота, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сабралі на помнік Касцюшку больш за $6 тысяч

Беларусы сабралі на помнік Касцюшку больш за $6 тысяч

Помнік беларускаму нацыянальнаму герою будзе ўсталяваны ў Мерачоўшчыне.

На сайце talaka.org праходзіць збор сродкаў на помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі. Ініцыятарам гэтага праекта выступіў вядомы журналіст, Глеб Лабадзенка. Які перакананы, што калі Касцюшка - гэта выдатны сын Беларусі, то і помнік яму павінен стаяць на радзіме, піша «Белсат».

Ініцыятар падкрэслівае, што бюст нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША ўсталяваны толькі на тэрыторыі амерыканскай амбасады ў Менску і ў вёсцы Малыя Сяхновічы, дзе была яго сядзіба. Глеб Лабадзенка прапануе не шукаць вінаватых, і ўсёю арцеллю сабраць грошы на помнік у Мерачоўшчыне Берасцейскай вобласці, дзе Касцюшка нарадзіўся, і дзе працуе музей яго імя.

«За 9 дзён сабрана 67% неабходных сродкаў на помнік Касцюшкі. Гэта больш за 6 тысяч даляраў. За 9 дзён гэта фенаменальны і выдатны вынік», - кажа Глеб Лабадзенка.

Грошы на помнік сабраны, адзначае журналіст.

«Цяпер збіраюцца грошы, каб помнік годна глядзеўся побач з музеем», - дадае ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках