26 красавiка 2024, Пятніца, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Аляксей Мілюкоў выйшаў на волю

4
Палітвязень Аляксей Мілюкоў выйшаў на волю
ФОТА: «Новы час»

Палітвязня на свабодзе сустракалі родныя і актывісты з Бабруйска.

У Горках вызваліўся з ВК-9 палітвязень Аляксей Мілюкоў (Жалноў). Насуперак звычайнаму раскладу такіх мерапрыемстваў, хлопца вызвалілі а трэцяй гадзіне дня, піша babruysk.by.

Адразу каля брамы ўстановы Аляксей даў інтэрв'ю журналістам, якія яго сустракалі. І адной з першых ягоных фраз было:

- У большасці супрацоўнікаў няма ні гонару, ні годнасці...

Фото с сайта babruysk.by

Нагадаем, Аляксея асудзілі за, нібыта, збіццё супрацоўніка міліцыі пры выкананні (4-га верасня 2013 года ён з бацькам звярнуўся да работнікаў ДАІ з афіцыйнай заявай, тыя - «наваліліся» на Жалновых, - каб, мабыць, не даваць ходу гэтай заяве; крыху пазней у аднаго з супрацоўнікаў ДАІ, з нейкага месца, нібыта пайшла кроў...).

Фото с сайта babruysk.by

Пасля таго, як Аляксея змясцілі ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, пачаўся прэсінг з боку адміністрацыі. У выніку гэтага, яму зрабілі больш жорсткім рэжым утрымання і перавялі ў выпраўленчую калонію закрытага тыпу - ВК №9 горада Горак.

Фото с сайта babruysk.by

Гэтая калонія вядомая, у першую чаргу, сваімі рэпрэсіямі ў дачыненні да зняволеных. І Аляксей не стаў выключэннем.

Так, напрыклад, з Аляксеем негалосна забаранілі камунікацыі. А тых, хто гэтую забарону парушаў, адразу каралі. Пра гэта ў сваім інтэрв'ю паведаміў сам Мілюкоў.

Фото с сайта babruysk.by

Таксама апошнія два месяцы хлопец правёў у штрафным ізалятары (ШІЗА). Як ён кажа, усе парушэнні былі надуманымі і абсурднымі. Вынік гэтага - барада. (Заўважым, расліннасць на твары катэгарычна забароненая ў папраўчых установах закрытага тыпу. Адзінае месца, дзе яна можа з'явіцца - ШІЗА. Бо ў гэтых памяшканнях забароненыя якія-небудзь колюча-рэжучыя сродкі, у тым ліку і станкі для галення).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках