2 траўня 2024, Чацвер, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі

45
Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі
ФОТА: DW.COM

Супрацоўнікі міліцыі затрымліваюць удзельнікаў Маршу абураных беларусаў 2.0.

Як стала вядома Charter97.org, учора ўвечары была арыштаваная актывістка Беларускага нацыянальнага кангрэсу Грэта Сабалеўская. Яна паспела паведаміць, што яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Праваабаронцы і актывісты БНК да гэтага часу не могуць даведацца, дзе знаходзіцца дзяўчына. Супрацоўнікі РУУС Дзяржынскага і Смалявіцкага раёнаў, куды яе, як мяркуецца, маглі даставіць, адмовіліся паведамляць якую-небудзь інфармацыю.

Таксама ўчора позна ўвечары на працоўным месцы быў затрыманы актывіст «Моладзі БНФ» Зміцер Сільчанка. Яго адвезлі ў РУУС Менскага раёна, дзе склалі пратакол паводле артыкула 23.34 (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў) за ўдзел у Маршы абураных беларусаў 2.0.

Сёння раніцай каля свайго дома ў Аляхновічах затрымалі актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Арцёма Чарняка. Праз тэлефон ён паспеў паведаміць, што яго вязуць у РУУС Маладзечанскага раёна. Таксама стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі спрабуюць трапіць у дом ягонага брата Змітра, які жыве ў Ракаве. Раней ім абодвум тэлефанавалі ўчастковыя і патрабавалі, каб актывісты з'явіліся ў мясцовыя аддзяленні міліцыі. Прычыну выклікаў не паведамілі.

Да вядомай рэжысёркі Вольгі Нікалайчык сёння раніцай таксама прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, але не засталі яе дома.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў паведаміў, што супрацоўнікі міліцыі з’явіліся ў 1 гарадскую клінічную лякарню, дзе ён знаходзіцца праз траўму нагі, атрыманую пасля аднаго з адміністрацыйных арыштаў. Пакуль пра яго далейшы лёс невядома.

Нагадаем, учора спецдакладнік ААН наконт Беларусі Міклаш Харашці прапанаваў свой даклад пра сітуацыю з правамі чалавека ў краіне на 72 сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая праходзіла 26 кастрычніка ў Нью-Ёрку (ЗША). Спецдакладнік ААН заявіў, што Беларусь вярнулася да ўціску тых, хто крытыкуе палітыку Лукашэнкі.

«Сёлета краіна вярнулася да ўціску тых, хто крытыкуе дзяржаўную палітыку. У сваім дакладзе летась я папярэджваў, наколькі небяспечная адсутнасць нейкіх зменаў у сістэме кіравання ў Беларусі. Нягледзячы на некаторыя фасадныя змены ў метадах, якія выкарыстоўвае ўлада, яна па-ранейшаму захоўвае ў дзеяннях тыя самыя законы. Прычына гэтага цыклічнага характару гвалтоўнага закручвання гаек у Беларусі заключаецца ў сістэме кіравання, што наўпрост залежыць ад выканаўчай галіны ўлады», – адзначыў Харашці.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках