10 траўня 2024, Пятніца, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі палітолаг: Крэмль інтэнсіўна шукае замену Лукашэнку

52
Літоўскі палітолаг: Крэмль інтэнсіўна шукае замену Лукашэнку
ЯЦЭК ЯН КОМАР

Для чаго ў Беларусі маглі застацца расейскія вайскоўцы?

Цягам апошніх месяцаў вядучыя заходнія СМІ, палітыкі і экспэрты з трывогай абмяркоўвалі беларуска-расейскія вайсковыя вучэнні «Захад-2017». Вучэнні скончыліся і на просьбу сharter97.org існую абстаноўку пракаментаваў літоўскі палітолаг Яцэк Ян Комар.

- Які галоўны вынік вайсковых вучэнняў «Захад-2017», на ваш погляд?

- Большасць вайсковых экспэртаў і аналітыкаў згодныя з тым, што ў Расеі досыць сіл і магчымасцяў, каб за кароткі прамежак часу заняць тэрыторыю ўсякай балтыйскай дзяржавы. Тым не менш, за шуміхай, паднятай сродкамі масавай інфармацыі, стаяла, хутчэй, неабходнасць мабілізацыі грамадства, жаданне паказаць існую пагрозу з боку Расеі, якая, як паказваюць абставіны, рыхтуецца да канфрантацыі з Захадам і NATO.

- Якую ролю ў гэтым адыграла расейская прапаганда?

- Перш за ўсё, мне б хацелася сказаць, што не трэба паддавацца прапагандзе, якую распаўсюджвае Крэмль і якая, згодна з надзеямі крамлёўскіх стратэгаў, павінна запалохаць, раздушыць волю да супраціву і жаданне абараняцца, а ў ідэале - пасеяць варожасць і справакаваць беспарадкі.

Іншым вельмі цікавым аспектам, на які мне б хацелася звярнуць увагу, з'яўляецца тое, што пра вайсковыя вучэнні «Захад-2017» у многіх сродках масавай інфармацыі ва Усходняй Еўропе гаварылася, як пра падставу для анэксіі Беларусі ці агрэсіі ва Украіне.

- Чаму Украіна?

- Таму што хто-хто, а ўкраінцы нават больш за літоўцаў маглі на поўным сур'ёзе асцерагацца таго, што вучэнні апынуцца падставай для вялікай ваеннай аперацыі супраць іх краіны. Таму не варта здзіўляцца іх рэакцыі на вучэнні «Захад-2017».

- Але ж і пагроза акупацыі Беларусі цалкам рэальная?

- Тут сітуацыя складваецца нават цікавей. Вучэнні праводзіліся супольна з беларускім войскам, датычна якога ні ў кога практычна не засталося сумневаў, што яно з'яўляецца аператыўна інтэграванай часткай расейскіх узброеных сіл. Аднак ва ўсім працэсе з'яўляецца стары новы фактар - Лукашэнка, які ператвараецца ў праблему. Аляксандр Лукашэнка ўсё часцей спрабуе знайсці сваё месца паміж Расеяй і Еўропай.

Несумненна, для Крамля такі вагальны палітык не дадае гарантый бяспекі. Так ці інакш, у кантэксце нарастаючай канфрантацыі з NATO Масква павінна быць упэўненай у сваім самым галоўным хаўрусніку, а палітык, які кідаецца паміж Усходам і Захадам, даверу не выклікае.

З самых розных крыніц паступае інфармацыя, што Крэмль інтэнсіўна шукае яму замену - малодшага ды лаяльнага палітыка. Вядома, гаворкі пра непасрэдную акупацыі Беларусі, як гэта сцвярджаюць некаторыя аналітыкі і экспэрты з Усходняй Еўропы, не ідзе.

Больш рэальным здаецца сцэнар, які прадугледжвае тое, што пасля вучэнняў на тэрыторыі краіны застануцца часткі расейскага войска. Такія воінскія злучэнні могуць стаць ідэальнай прыладай, каб трымаць пад кантролем дзейнага кіраўніка. Як ведаць, каго падтрымаюць і як будуць дзейнічаць расейскія вайскоўцы ў Беларусі, калі, напрыклад, нейкі малады палітык з прарасейскай арганізацыі выведзе людзей на вуліцы пратэставаць супраць Лукашэнкі і патрабаваць больш цесных сувязяў з Расеяй?

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках