18 траўня 2024, Субота, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герой нацыянальнага сцяга з Вілейкі абвясціў галадоўку

11
Герой нацыянальнага сцяга з Вілейкі абвясціў галадоўку

Аляксандр Вянгерскі наважыў змагацца не толькі за сябе, але і за ўсіх палітвязняў.

Футбольны заўзятар Аляксандр Вянгерскі з Вілейкі, які адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў Барысаве, абвясціў галадоўку на знак падтрымкі ўсіх палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі. Сайту spring96.org пра гэта паведаміў актывіст з Вілейкі Аляксей Сюдак, якому Вянгерскі даслаў ліст.

«Я, Вянгерскі Аляксандр, знаходзячыся ў ІЧУ Барысаўскага раёна, 5.10. 2017 абвяшчаю галадоўку ў сувязь з тым, што не згодны з артыкулам 23.4 КоАП, бо супрацоўнікі праваахоўных органаў давалі розныя сведчанні, а аднаго з іх я ўбачыў у зале суда ўпершыню. З майго боку непадпарадкавання і прыніжэння супрацоўнікаў міліцыі не было», - паведамляе заўзятар ў лісце.

Галадоўку Аляксандр Вянгерскі праводзіць у падтрымку ўсіх палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Нагадаем, 29 верасня суд Барысаўскага раёна прысудзіў Аляксандра Вянгерскага да 10 дзён адміністрацыйнага арышту нібыта за ўчыненне «адміністрацыйных правапарушэнняў»: «дробнага хуліганства» і «непадпарадкавання законнаму патрабаванню службовай асобы».

Нагадаем, што У Барысаве 28 верасня падчас матчу паміж футбольнымі камандамі БАТЭ і «Арсенал» на поле выбег заўзятар з бел-чырвона-белым сцягам і з гербам «Пагоня». Яго затрымала ахова стадыёна і вывела з поля. Пазней стала вядома, што затрыманы - жыхар Вілейкі Аляксандр Вянгерскі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках