Заклікі на Марш абураных беларусаў 2.0 з'яўляюцца кожны дзень
5- 8.10.2017, 10:40
- 24,333
Улёткі і налепкі можна ўбачыць не толькі на менскіх вуліцах, але і ў Дзяржынску, Лагойску, Маладзечне і Жодзіне.
Штодня на вуліцах Менска і найбліжэйшых гарадоў з'яўляюцца стыкеры і плакаты з запрашэннем на акцыю 21 кастрычніка, паведамляе прэс-служба Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.
У гэты дзень а 14:00 на сталічнай Кастрычніцкай плошчы пачнецца Марш абураных беларусаў 2.0. Галоўныя патрабаванні акцыі - скасаванне дэкрэту №3 і іншых незаконных пабораў, уведзеных уладамі, а таксама павышэнне пенсій і заробкаў. Пра гэта нагадваюць і ўлёткі, аўтары якіх задаюць пытанні пра тое, на што ідуць нашы падаткі і як выжыць на заробак 200-300 рублёў.
Улёткі і налепкі можна ўбачыць не толькі на менскіх вуліцах, але таксама і ў найбліжэйшых гарадах - Дзяржынску, Лагойску, Маладзечне і Жодзіне.