17 траўня 2024, Пятніца, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Някляеў і Статкевіч у турме? Ноу мані, містэр Макей!

10
Павел Севярынец: Някляеў і Статкевіч у турме? Ноу мані, містэр Макей!
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Палітык распавёў, якой павінна быць рэакцыя Еўразвяза на рэпрэсіі ў Беларусі.

Сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец напісаў у «Фэйсбуку», якой павінна быць рэакцыя Еўразвяза і сусветнай супольнасці на арышты ў Беларусі лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча і Уладзіміра Някляева:

«Народнага паэта Уладзіміра Някляева асудзілі на 10 дзён арышту за акцыю, у якой ён не ўдзельнічаў.

«Выражэнне расчаравання» - гэта ўсё, што могуць зрабіць у такой сітуацыі прадстаўнікі ЕЗ?

Напраўду, аднаго цвёрдага слова прадстаўніка ЕЗ Андрэа Віктарын было б дастаткова, каб спыніць гэтую «жэстачайшую лібэралізацыю». Падказваю. «Някляеў анд Статкевіч in prison (у турме - рэд.)? О'кей. Ноу мані, містэр Макей».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках