27 красавiка 2024, Субота, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: «Хартыя» - народная трыбуна

15
Павел Севярынец: «Хартыя» - народная трыбуна
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ

Лідар «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» павіншаваў ініцыятыву «Хартыя'97» і сайт Charter97.org з юбілеем.

«10 лістапада споўнілася 20 гадоў «Хартыі-97».

Віншую!

У прынцыпе, сёння менавіта «Хартыя» - народная трыбуна. Так, для кагосьці навіны на «Хартыі» гучаць вельмі рэзка, але не бойцеся: народ паміж сабой цяпер выказваецца яшчэ больш радыкальна.

Каманду «Хартыі» можна павіншаваць: многія вернікі, пастары, ксяндзы і нават праваслаўныя святары складаюць уяўленне аб беларускай палітыцы, чытаючы «Хартыю».

Усё проста: калі ў краіне пануе жорсткі рэжым, застацца «пасярэдзіне», ва ўпадабаным беларускім месцы, вельмі цяжка. «Хартыя» абрала быць на перадавой.

З 20-годдзем, Хартыйцы!», - напісаў Павел Севярынец.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках