6 траўня 2024, панядзелак, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біл Гейтс купіў за $80 мільёнаў зямлю для будаўніцтва «разумнага горада»

4
Біл Гейтс купіў за $80 мільёнаў зямлю для будаўніцтва «разумнага горада»

Пляц знаходзіцца за 45 хвілін язды ад Фенікса, сталіцы штата Арызона.

Адна з інвестыцыйных кампаній Біла Гейтса набыла надзел зямлі ў Арызоне для будаўніцтва «разумнага горада». Купля каштавала $80 млн, паведамляе KGW.com.

Пляц знаходзіцца за 45 хвілін язды ад Фенікса (сталіцы штата Арызона), недалёка ад аўтамабільнай трасы, якая вядзе ў Лас-Вегас. Плошча будучага «разумнага горада» складзе блізу 10 тысяч гектараў - у 3,5 разы меншая за тэрыторыю Менска.

ІЛЮСТРАЦЫЯ: YOUTUBE/KGW.COM

«У Бельмонце з'явіцца новая супольнасць з камунікацыямі і інфраструктурнай асновай для перадавых тэхналогій. Усё гэта будзе працаваць на базе высокахуткасных сетак, дата-цэнтраў, новых тэхналогій вытворчасці і распаўсюду, аўтапілотаў і аўтаномных лагістычных цэнтраў», - заявілі ў прэс-рэлізе кампаніі Belmont Partners.

Амаль 18 адсоткаў тэрыторыі зоймуць офісы, 5 адсоткаў - школы. На пакінутай зямлі плануюць пабудаваць да 80 тысяч жылых будынкаў. Зрэшты, інфармацыі аб тэрмінах пачатку будаўніцтва пакуль няма.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках