6 траўня 2024, панядзелак, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Сасновіч: Мы другія, але гэта не значыць, што пераможаныя

5
Аляксандра Сасновіч: Мы другія, але гэта не значыць, што пераможаныя
АЛЯКСАНДРА САСНОВІЧ
ФОТА: PRESSBALL.BY

Беларуская тэнісістка падзякавала заўзятарам за падтрымку ў фінале Кубка Федэрацыі.

Аляксандра Сасновіч падзялілася сваімі ўражаннямі пасля фінальнага матчу Кубка Федэрацыі Беларусь - ЗША, піша «Трыбуна»:

«Вось і наступіў новы дзень. Спалася вельмі дрэнна, дакладней наогул не спалася, ніяк не маглі супакоіцца эмоцыі ад двух апошніх дзён, якія я перажыла разам з вамі, маімі адданымі ды ўлюбёнымі прыхільнікамі.

Мы змагаліся і трымалі ў напрузе большую частку тэніснага свету да позняга вечара, гуляючы з адной з самых моцных каманд у свеце. Мы другія, але гэта не значыць, што пераможаныя, мы зрабілі ўсё, што маглі і, напэўна, нават больш. На шчасце ў нас усё ж застаецца мэта - перамога ў Fed Cup.

Дзякуй усёй маёй камандзе (Арыне, Веры, Лідзе), майму трэнеру (Светлакову) усім нашым трэнерам, капітану, лекарам, масажыстам, спарынгам і ўсім, хто спрычыніўся да гэтага сапраўды вялікага і з напружанага фіналу. Дзякуй велізарнае ўсім заўзятарам Беларусі, хто прыйшоў на стадыён або глядзеў матч на тэлевізары. Вы натхняеце і ведзяце нас наперад. Вы найлепшыя!

А цяпер дазвольце адвітацца і паляцець на заслужаны адпачынак на два тыдні», - напісала Сасновіч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках