27 красавiка 2024, Субота, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Помнік Касцюшку ў Беларусі будзе вышэйшым, чым чакалася

Помнік Касцюшку ў Беларусі будзе вышэйшым, чым чакалася
ТАДЭВУШ КАСЦЮШКА

Скульптура беларускага нацыянальнага героя з'явіцца ў Мерачоўшчыне.

На сайце talaka.org праходзіў збор сродкаў на помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі. Ініцыятарам гэтага праекта выступіў вядомы журналіст, Глеб Лабадзенка. Беларусы сабралі грошы на помнік нацыянальнаму герою. Глеб Лабадзенка распавёў у «Фэйсбуку», як будзе выглядаць помнік Касцюшку, які ўсталююць на малой радзіме кіраўніка паўстання - у Мерачоўшчыне:

- Сябры! Апошнія навіны пра помнік Касцюшкі. Сёння добры чалавек, якога клічуць Юрый Картыннік (на жаль, не ведаю яго асабіста), перавёў 3000 рублёў на праект. Дзякуй! Цяпер мы сабралі 122% ад першапачатковай сумы збору.

Параіўшыся са скульптарам Генікам Лойкам, мы яшчэ на 20 см павялічылі вышыню помніка (агульная вага пры гэтым вырасла на 60 кг ад першапачатковай і агульны кошт праекта павялічыўся на 2150$).

Цяпер вышыня помніка складзе 220 см. Гэта, як вы разумееце, перавышае рэальны рост Касцюшкі, але абсалютна нармальна для бронзавай фігуры, якая будзе стаяць на адкрытай прасторы, а не ў горадзе.

Цяпер дакладна, як выказвалі сумневы некаторыя, ён не будзе выглядаць занадта маленькім. Больш вышыню помніка наважылі не павялічваць. Сабраныя звыш патрэбы грошы пойдуць на добраўпарадкаванне пляцоўкі пад помнік, справаздача будзе дадзеная ўсім ахвярадаўцам.

Помнік будзе ўсталяваны на гранітны пастамент вышынёй блізу 140-160 см. Выйдзе велічна і годна!

Генік Лойка амаль дапрацаваў макет з улікам атрыманых ад спецыялістаў заўваг, неўзабаве ён павінен прайсці ўсе неабходныя працэдуры ўзгаднення.

Яшчэ раз нізкі паклон усім, хто далучыўся да гэтай ініцыятывы і ахвяраваў!

А гэта больш за 660 чалавек! іх імёны можна ўбачыць тут: talaka.org

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках