27 красавiка 2024, Субота, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь прагаласавала ў ААН супраць рэзалюцыі аб парушэннях у Крыме

39
Беларусь прагаласавала ў ААН супраць рэзалюцыі аб парушэннях у Крыме

Супраць важнай рэзалюцыі аб Крыме прагаласавала толькі 25 краін, у тым ліку Беларусь і Расея.

Беларусь прагаласавала ў трэцім камітэце ААН супраць рэзалюцыі аб парушэнні правоў чалавека ў Крыме, піша Еўрарадыё "У Менску - "маскоўскі час"... Гэта не нейтральная пазіцыя, а цалкам канкрэтная", - напісала першая віцэ-спікерка Вярхоўнай Рады Украіны Ірына Герашчанка на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.

Рэзалюцыю яна назвала "вельмі важнай". За яе прагаласавала больш за 70 краін, амаль столькі ж устрымалася, супраць было толькі 25 краін, у тым ліку Беларусь і Расея. Герашчанка абураная, што Беларусі, якая "прэтэндуе на пэўныя міратворчыя лаўры", якая дае магчымасць для правядзення перамоў наконт Данбаса, "зноў не выстарчыла "нейтральнасці" для іншай ад РФ пазіцыі".

"Гэта другі нож у спіну Украіне. Пасля такога ж леташняга галасавання. Выказала сваю пазіцыю максімальна дыпламатычна, маўчаць не ўважае за магчымае", - напісала першая віцэ-спікерка Вярхоўнай Рады.

Як паведамлялася раней, у снежні 2016 года Беларусь прагаласавала ў ААН супраць рэзалюцыі Генеральнай асамблеі аб правах чалавека ў Крыме і Севастопалі. Перад гэтым нашая краіна спрабавала заблакаваць гэтую рэзалюцыю.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках