26 красавiка 2024, Пятніца, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін абмежаваў валютныя аперацыі ў Расеі

2
Пуцін абмежаваў валютныя аперацыі ў Расеі

Банкі могуць адмовіць у продажы або набыцці валюты, калі ім не спадабаюцца дакументы.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін зацвердзіў папраўкі ў закон пра валютнае рэгуляванне і кантроль, паведамляецца на сайце Крамля.

Згодна з законам банкі могуць адмаўляць кліентам у правядзенні валютных аперацыяў, калі яны супярэчаць патрабаванням валютнага заканадаўства, а таксама ў выпадку, калі яны не пададуць усе неабходныя дакументы.

Раней банк мог адмовіць у правядзенні валютнай аперацыі толькі ў выпадку, калі ёсць падазрэнні, што яна здзяйсняецца дзеля адмывання прыбыткаў, атрыманых злачынным шляхам, або для фінансавання тэрарызму.

Таксама ўносяцца змяненні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Уводзіцца дадатковае пакаранне для службовых асобаў, якія паўторна парушылі патрабаванні валютнага заканадаўства, – у выглядзе дыскваліфікацыі на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках