27 красавiка 2024, Субота, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на тыдзень

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на тыдзень
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

На тыдні тэмпература ў межах нормы, да пятніцы пацяплее.

У першай палове тыдня варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць паветраныя масы, што паступаюць са Скандынавіі, тэмпературны фон будзе блізкім да кліматычнай нормы. Але ўжо ў другой палове тыдня да нас пачне паступаць больш цёплае паветра з Атлантыкі і зноў пацяплее. Пра гэта tut.by распавяла намесніца начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Святлана Рыбакова.

21 лістапада, у аўторак, у многіх раёнах Беларусі пройдуць невялікія ападкі, пераважна мокры снег. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе -4...+1°С, максімальная тэмпература ўдзень -1...+4°С.

22 лістапада, у сераду, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, у асобных раёнах краіны не абыдзецца без невялікага кароткачасовага снегу. Тэмпература паветра мінімальная ўночы панізіцца да -1...-6°С, максімальная удзень будзе знаходзіцца ў межах -2...+3°С.

У чацвер, 23 лістапада, атмасферны фронт абумовіць пераважна па заходняй палове Беларусі ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах краіны чакаецца туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ўночы апусціцца да -1...-7°С, максімальная ўдзень -3...+3°С; у заходніх раёнах будзе цяплей - начная тэмпература блізу 0°C, у другой палове дня яна падвысіцца да +4...+7°С.

24 лістапада, у пятніцу, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі - мокры снег, дождж. Месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -3...+3°С, толькі на ўсходзе пры праясненнях паветра панізіцца да -7°С; максімальная тэмпература ўдзень -1...+5°С, на захадзе яна падвысіцца +6...+8°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках