1 траўня 2024, Серада, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Масква пачынае актыўна дзейнічаць рукамі Менска

3
Зміцер Бандарэнка: Масква пачынае актыўна дзейнічаць рукамі Менска
ЗМІЦЕР БАНДАРЭНКА

Рэжым Лукашэнкі - частка вайскова-палітычнай сістэмы РФ.

Украінскім уладам не варта давяраць Лукашэнку, заявіў выданню «Гордан» каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка, каментуючы затрыманні грамадзян Украіны на тэрыторыі Беларусі.

«Адразу пасля Майдана я стаў ездзіць ва Украіну толькі з адной мэтай: мне хацелася данесці да ўкраінскіх эліт, што выбудоўванне стасункаў з беларускім дыктатарам нічога добрага ім не прынясе. Але, на жаль, нашы папярэджанні не былі пачутыя. І вось цяпер мы бачым, як дзейнічаюць беларускія ўлады. Акрамя гэтага, затрыманні ўкраінцаў могуць быць звязаныя і з іншымі працэсамі. Між іншым, была інфармацыя пра скарачэнне паставак беларускіх нафтапрадуктаў ва Украіну. Адначасова з гэтым ішлі інфармацыйныя войны вакол вайсковых вучэнняў «Захад-2017». Потым рэзка абвастрыліся стасункі Украіны з Польшчай і Вугоршчынай. Затым рушыла ўслед вядомае галасаванне супраць рэзалюцыі, якая асуджае парушэнні правоў чалавека ў Крыме. Цяпер мы бачым дыпламатычны скандал», - адзначыў Зміцер Бандарэнка.

Ён не выключае, што дзеянні беларускага боку могуць стаць прычынай высылкі яе дыпламатаў з Украіны.

«Затрыманні ўкраінцаў могуць прывесці да высылкі беларускіх дыпламатаў з Украіны. Я расцэньваю тое, што адбываецца як спробу праверыць свае сілы не толькі беларускім рэжымам, але і Расеяй. Нельга казаць, што Масква хоча пасварыць Украіну і Беларусь. Лукашэнка і так - частка вайскова-палітычнай сістэмы РФ. Таму і стаўленне да яго павінна быць адпаведнае. А Расея будзе глядзець на рэакцыю Украіны. Фактычна, Масква пачынае актыўна дзейнічаць рукамі Менска», - падкрэсліў Бандарэнка.

За апошнія тры месяцы на тэрыторыі Беларусі быў затрыманы шэраг грамадзян Украіны. Між іншым, 24 жніўня ў Гомелі супрацоўнікі ФСБ Расеі выкралі 19-гадовага ўкраінца Паўла Грыба. 17 лістапада кіраўнік Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны Зураб Аласанія паведаміў, што ў Беларусі затрымалі журналіста «Українського радіо» Паўла Шаройку. Сёння стала вядома пра затрыманне дырэктара ўкраінскага ПАТ «Завод уцяжарвальнікаў» Аляксандра Скібы, які прыехаў у працоўную выправу на Менскі трактарны завод.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках