27 красавiка 2024, Субота, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анфімаў пра сітуацыю ў будаўніцтве: «Бяда. Мы падыходзім да сістэмнага крызісу»

39
Анфімаў пра сітуацыю ў будаўніцтве: «Бяда. Мы падыходзім да сістэмнага крызісу»
ЛЕАНІД АНФІМАЎ

Становішча прадпрыемстваў у будаўнічай галіне вельмі складаная, прызнаюцца чыноўнікі.

Сітуацыя ў будаўніцтве далёкая ад прымальнай і кажа пра набліжэнне сістэмнага крызісу галіны.

Пра гэта заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, пра ацэнку вынікаў года і праекты прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год, піша БелТА.

Са слоў Леаніда Анфімава, калі ў 2014 годзе будаўнічая галіна займала 10% у структуры ВУП, то цяпер гэты паказчык знізіўся да 5%.

«Вельмі складанае становішча прадпрыемстваў у будаўнічай галіне: 38% арганізацый стратныя. Такога ніколі не было», - звярнуў увагу старшыня КДК. Ён нагадаў, што яшчэ некалькі гадоў таму кіраўніком дзяржавы даваліся даручэнні аб развіцці раённых ПМК. Аднак сёння гэтая праца пайшла на спад, многія з арганізацый на мяжы банкруцтва.

«Там бяда. Мы падыходзім да сістэмнага крызісу галіны», - заявіў Леанід Анфімаў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках