27 красавiка 2024, Субота, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«ЛНР» - «ДНР»: Вайна прадаўжаецца

37
«ЛНР» - «ДНР»: Вайна прадаўжаецца

Крамлёўскія марыянеткі прадаўжаюць знішчаць сабе падобных.

Учора, 21 лістапада, з так званай «Луганскай народнай рэспублікі» сталі паступаць паведамленні аб узброеных людзях без апазнавальных знакаў, што перакрылі вуліцы каля ўрадавых будынкаў і сілавых структур.

Верхавод «ЛНР» Ігар Платніцкі загадаў невядомым «вызваліць горад», але тыя яго не паслухаліся.

У Луганск з боку Данецка ўвайшла калона з некалькіх дзясяткаў «Уралаў» з вайскоўцамі.

Пазней стала вядома, што 21 лістапада ў Луганск з боку Данецка ўвайшла калона з некалькіх дзясяткаў аўтамабіляў «Урал» з вайскоўцамі. Пра гэта паведаміла «Новая газета» са спасылкай на свае крыніцы. Крыніцы «Новой газеты» пацвердзілі, што тры «Уралы», якія з'явіліся ў першай палове дня, - гэта спецназ «Віцязь» з «ДНР».

Таксама праз дзяржаўную мяжу Украіны ў Луганск была накіраваная калона танкаў і бронетэхнікі.

Прычынай «ваенных дзеянняў» стала тое, што 20 лістапада верхавод «ЛНР» Ігар Платніцкі адправіў у адстаўку «міністра ўнутраных спраў» Ігара Карнета, аднак той адмовіўся падпарадкоўвацца гэтаму загаду.

Сам Платніцкі заявіў, што кіраўніцтва «МУС ЛНР» з'яўляецца нелегітымным, а Карнет адхілены.

У Луганску адключылі тэлевізію і мабільную сувязь. Са слоў відавочцаў, узброеныя людзі з белымі павязкамі на рукавах занялі Луганскую тэлерадыёкампанію.

21 ЛІСТАПАДА, УЗБРОЕНЫЯ ЛЮДЗІ НА ВУЛІЦАХ ЛУГАНСКА, КАДРЫ З РЭПАРТАЖУ «ГТРК ЛНР»

Паводле інфармацыі МУС Украіны, Ігар Платніцкі збег з Луганска ў расейскі Данецк. Пра гэта напісаў у сябе ў «Фэйсбуку» дырэктар дэпартамента камунікацый МУС Украіны Арцём Шаўчэнка. «Паводле звестак маіх крыніц, верхавод луганскіх тэрарыстаў Ігар (Плотка) Платніцкі збег у Расею. Павукі ў банцы прадаўжаюць жэрці адзін аднаго», - напісаў Шаўчэнка.

Сам верхавод баевікоў «ЛНР» Ігар Платніцкі заявіў, што не збег у Расею і правёў сустрэчу з так званым в.а. «Міністра надзвычайных сітуацый ЛНР» Сяргеем Іванушкіным і в.а. «Міністра ўнутраных спраў ЛНР» Уладзімірам Чарковым.

Да атрада з «ДНР» далучыліся адданыя Карнэту групоўкі так званага «МУС ЛНР». Яны і спецназ «ДНР» «Віцязь» разам штурмавалі генеральную пракуратуру «ЛНР». Паводле інфармацыі «Новой газеты», арыштавалі «генеральнага пракурора ЛНР» Віталя Падобрага і «вайсковага пракурора ЛНР» Сяргея Разно, астатніх адпусцілі. Учора таксама быў арыштаваны «следчы пракуратуры» Леанід Ткачэнка.

Як пазней стала вядома «Новой газете», «міністэрства ўнутраных спраў» («МУС») самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» («ЛНР») арыштавала ўсіх супрацоўнікаў пракуратуры «ЛНР».

Арыштаваныя больш за 20 чалавек, у тым ліку «галоўны пракурор», «вайсковы пракурор» і іх намеснікі. Людзей адвялі ў будынак «народнага савета ЛНР». Цяпер гэты будынак заблакаваны і выкарыстоўваецца «МУС ЛНР» у сваіх мэтах.

Крэмль стаў на бок Карнета?

Аднак, РБК паведамляе, што Крэмль у канфлікце Ігара Платніцкага і звольненага ім «кіраўніка МУС ЛНР» стаў на бок апошняга, але пакуль лідару рэспублікі адстаўка не пагражае: яму далі «астатні шанец».

«Калі Данецк досыць незалежны ад Крамля і, фактычна, іх стасункі можна апісаць як ненадакучлівы пратэктарат, то ў выпадку з Луганскам Масква наважыла скарэктаваць пэўныя працэсы ў рэспубліцы і павялічыць свой уплыў», - растлумачыла РБК блізкая да памочніка прэзідэнта крыніца.

Крыніца дадала, апошнія падзеі не азначаюць, што ў Крамлі выдалі «бязмежны крэдыт даверу Платніцкаму», але ў адміністрацыі прэзідэнта разумеюць, што «частка Луганскага хаосу - вынік не зусім мудрай тактыкі кіраўніка «ЛНР».

«Але ісці на радыкальныя крокі і мяняць кіраўніцтва пакуль не збіраюцца. Яму дадзены апошні шанец выбудаваць сістэму зноўку - але ўжо без унутраных разборак, скандальных замахаў і забойстваў», - сцвярджае суразмоўца РБК.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках