27 красавiка 2024, Субота, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швайцарыя заплаціць $60 тысяч кожнаму, хто пагодзіцца пажыць у вёсцы

62
Швайцарыя заплаціць $60 тысяч кожнаму, хто пагодзіцца пажыць у вёсцы

Цішыня, цудоўныя віды і чыстае паветра ў дадатак.

Альбінэн у швайцарскім кантоне Вале - адная з маленечкіх горных вёсачак, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, піша vokrugsveta.ua.

Чыстае горнаепаветра, фантастычныя віды, традыцыйныя домікі ў стылі шале і старадаўняя мураваная царква вабяць турыстаў, але не саміх швайцарцаў. Мясцовыя жыхары пакідаюць яе і пераязджаюць у горад.

Альбінэн знаходзіцца ўсяго за 7 км ад вядомага спа-курорта Лейкербада і за 35 хвілін язды ад сталіцы кантона - Сьёна. Але нягледзячы на гэта, яна пусцее праз адсутнасць працоўных месцаў. За апошні год яе пакінулі тры сям'і з дзецьмі, і вясковая школа вымушаная была зачыніцца.

Сёння тут жыве 240 чалавек, а сямёра дзяцей, якія застаюцца з бацькамі, вымушаныя дабірацца да школы ў суседняе мястэчка на аўтобусе.

Ці ёсць у вас план, спадар мэр?

Каб пераламаць сітуацыю, мэр надумаў адшукаць маладых людзей да 45 гадоў, згодных пераехаць ў адзін з пустых дамоў ці купіць зямлю для пабудову ўласнага. Гэтым смельчакам муніцыпалітэт гатовы нават заплаціць грошы: па $25 тысяч «пад'ёмных» - даросламу сямейніку, і яшчэ $10 тысяч - за кожнае дзіця.

Але ёсць умовы. На набыццё другога дома або вялікага комплексу сродкі не выдаюцца. А пераехаць трэба цягам 10 гадоў, інакш давядзецца выплаціць усю суму ($60 тысяч).

Мэр горада мяркуе, што ў выніку здабудуць усе - жыхары, гаспадары крамаў, працадаўцы. І спадзяецца, што пры самым найлепшым раскладзе, тут зноў адкрыецца школа.

Закінутыя вёскі - агульнанацыянальная праблема Швайцарыі, аднак мясцовыя суполкі адчайна супраціўляюцца знікненню, спрабуючы развязаць праблему па-рознаму.

Напрыклад, самая маленькая горная вёсачка Швайцарыі Корыпа наважыла перапрафілявацца ў гіганцкі гатэль.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках