1 траўня 2024, Серада, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея прыгатавала «газавую прынаду» для Лукашэнкі

6
Расея прыгатавала «газавую прынаду» для Лукашэнкі
ФОТА: ТАСС

З'явілася фота дакумента з новымі коштамі газу.

Расея зніжае кошт газу для Беларусі. Гэта прадугледжанае зменамі ў пагадненні паміж урадамі Беларусі і Расеі, які 23 лістапада разглядае «палата прадстаўнікоў», паведамляе euroradio.fm.

Згодна з дакументам, у 2018 годзе Беларусь будзе плаціць $129 за 1 тысячу кубаметраў расейскага прыроднага газу. У 2019 годзе кошт апусціцца яшчэ на $2 - да $127.

Пасля падпісання змяненняў у пагадненне гэтыя кошты павінны быць зафіксаваныя ў кантрактах паміж расейскім прадпрыемствам «Газпром» і беларускім «Газпром трансгаз Беларусь».

ФРАГМЕНТЫ НОВАГА ПАГАДНЕННЯ.

У 2017 годзе Беларусь і Расея доўга не маглі развязаць «газавае пытанне». У дакументах быў зафіксаваны тарыф $132 за 1 тысячу кубаметраў, аднак Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што блакітнае паліва абыходзіцца нашай краіне значна танней - па $107 за 1000 м3.

Раз'юшаны такім нахабствам «Газпром» у сакавіку павысіў кошты да $141,1 за тысячу кубаметраў. Але ў выніку перамоваў на ўзроўні кіраўнікоў краін кошт газу знізіўся да $130, прычым Беларусь вытаргавала яшчэ і кампенсацыю за кошт экспартных падаткаў на нафту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках