1 траўня 2024, Серада, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даверлівыя беларускі купіліся на абяцанні віртуальных «маракоў»

10
Даверлівыя беларускі купіліся на абяцанні віртуальных «маракоў»

Віртуальныя «маракі» пазбавілі дзвюх жыхарак Воршы зберажэнняў.

Цягам доўгага часу дзве жыхаркі гэтага горада, не знаёмыя і не злучаныя паміж сабой, актыўна перапісваліся ў сацыяльных сетках з мужчынамі, якія прадставіліся маракамі далёкага плавання, паведамляе БелТА.

Кантакты прывялі да заканамернага выніку - дамы закахаліся, купіўшыся на ласкавыя і кранальныя лісты, кампліменты і абяцанне ажаніцца.

Дайшла справа і да падарункаў. «Любая, я хачу падарыць табе залаты пярсцёнак. Яго прывязе мой кур’ер, бо я яшчэ ў моры. Ён прышле табе паведамленне са сваім рахункам і скажа, колькі будзе каштаваць ягоная паслуга». Лісты прыкладна такога зместу атрымалі жанчыны ад сваіх кавалераў і даверліва перавялі праз інфакіёск на названыя рахункі электронных партманэтаў запатрабаваныя сумы.

Абедзвюх, як і варта было чакаць, адразу пасля праведзенай аперацыі дома чакаў непрыемны сюрпрыз: суровыя маракі выдалілі свае старонкі з сацыяльных сетак.

Нагадаем, міліцыя ўжо неаднаразова заклікала карыстальнікаў сацыяльных сетак быць пільнымі ў сацсетках з сябрамі і знаёмымі, і ў выпадку просьбы перавесці грошы падумаць аб магчымым махлярстве.

Аднак, як можна пераканацца на прыкладзе чарговых ахвяр з Воршы, шмат хто думае, што асабіста яго гэта не закране.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках