1 траўня 2024, Серада, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» падпісала кантракт з перспектыўным брамнікам

Менскае «Дынама» падпісала кантракт з перспектыўным брамнікам

«Зубры» падпісалі кантракт з 22-гадовым Канстанцінам Казлоўскім.

Двухбаковае пагадненне да канца сезона заключыў з менскім «Дынама» 22-гадовы беларускі галкіпер Канстанцін Казлоўскі, піша «Трибуна».

У паслужным спісе выхаванца магілёўскай школы хакея некалькі сезонаў у другім дывізіёне беларускага хакея за РЦАП «Раўбічы» і салігорскі «Шахцёр-2». Прыцягваўся Канстанцін і ў шэрагі бабруйскага «Дынама-Шынніка» і згуляў у МХЛ 25 матчаў у сезоне 2014/15.

Рэгулярна выклікаўся Казлоўскі ў юнацкую і моладзевую зборныя Беларусі, з якімі з'ездзіў на два чэмпіянаты свету.

Гэты сезон Казлоўскі пачаў у складзе «Дынама-Маладзечна», потым падпісаў пробны кантракт з асноўнай камандай. Паводле вынікаў прагляду Казлоўскаму было прапанавана паўнавартаснае пагадненне.

Нагадаем, напярэдадні менчукі скасавалі кантракт са Сцяпанам Гарачэўскім.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках