1 траўня 2024, Серада, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Няўзораў: «ДНР» захапіла «ЛНР»

5
Аляксандр Няўзораў: «ДНР» захапіла «ЛНР»
АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ

Тэрарысты «ЛНР» і «ДНР» пачалі знішчаць адзін аднаго, як павукі ў слоіку.

У выніку перавароту ў Луганску можа перамагчы любая групоўка баевікоў, бо прозвішчы завадатара «ЛНР» Ігара Платніцкага, «міністра ўнутраных спраў» Ігара Карнета і «кіраўніка ДНР» Аляксандра Захарчанкі абсалютна нічога не азначаюць. Такое меркаванне выказаў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў, паведамляе gordonua.com.

«У рэальнасці там «ДНР» захапіла «ЛНР». Пра гэта не гавораць, але там ужо, увогуле, даволі шмат трупаў... Так-так, там усё гэта адбываецца з баямі і з панажоўшчынай», - распавёў ён.

Публіцыст адзначыў, што Платніцкі адпраўляў непажаданых яму людзей «у кутузку», а на раніцу іх знаходзілі «ўжо павешанымі ў гэтай жа турме».

«Там усё адбываецца вельмі жорстка. Яны адзін аднаго пачалі знішчаць. І ўсё гэта, вядома, нагадвае павукоў у слоіку», - падкрэсліў Няўзораў.

Ён параіў браць прыклад з энтамолага Элтрынгема, які збіраў у велізарныя слоікі калоніі павукоў і назіраў за тым, як павукі ядуць адзін аднаго.

«Будучы вельмі ветлівым чалавекам, праходзячы ў свой кабінет міма гэтых слоікаў, назіраючы за тым, як павукі адзін аднаго пажыраюць, ён заўсёды казаў: «Смачна есці!» І давайце мы з вамі падхопім гэтую выдатную тэндэнцыю і таксама скажам тэрарыстам «ДНР» і «ЛНР»: «Смачна есці!» - працягнуў публіцыст.

Няўзораў адзначыў, што Платніцкі, Карнет і Захарчанка з'яўляюцца толькі абазначэннем «фінансавых крымінальных плыняў, магчымасцяў распілоўкі і адцягвання сабе грошай на гуманітарнай дапамозе».

«Гэта, скажам так, прымітыўныя крымінальныя інтарэсы, а зусім не людзі і зусім не палітыкі», - падсумаваў ён.

Паводле звестак «Новай газеты», 20 лістапада верхавод «ЛНР» Ігар Платніцкі адправіў у адстаўку «міністра ўнутраных спраў» Ігара Карнета, аднак той адмовіўся падпарадкоўвацца гэтаму загаду.

21 лістапада група невядомых у вайсковай форме без знакаў адрознення захапіла цэнтр Луганска, уключаючы адміністрацыйныя будынкі. У Луганску адключылі тэлевізію і мабільную сувязь, таксама паўсталі перабоі з электрычнасцю.

Сам Платніцкі заявіў, што кіраўніцтва «МУС ЛНР» з'яўляецца нелегітымным, а Карнет адхілены.

22 лістапада сэпаратысцкае выданне « Русская весна» са спасылкай на крыніцу ў «сілавых структурах» паведаміла, што Платніцкі заблакаваны ў падвальных памяшканнях будынка Луганскай АДА.

23 лістапада, паводле звестак «Новай газеты», Платніцкі пакінуў тэрыторыю Луганска. Паводле інфармацыі выдання, у картэжы з Платніцкім з'ехалі кіраўніца ягонай «адміністрацыі» Ірына Тэйцман, «кіраўніца тэлерадыёкампаніі ЛНР» Анастасія Шуркаева і шэраг іншых асоб.

Са слоў дарадцы міністра ўнутраных спраў Украіны Зарана Шкірака, Платніцкі знаходзіцца ў Расеі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках