1 траўня 2024, Серада, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка Аляксандра Пракапенкі: Саша быў самародак, такі ж, як і Высоцкі

4
Жонка Аляксандра Пракапенкі: Саша быў самародак, такі ж, як і Высоцкі

Жонка легендарнага беларускага футбаліста распавяла пра характар мужа.

Жонка легендарнага беларускага футбаліста Аляксандра Пракапенкі Наталля ў інтэрв'ю «Прессболу» распавяла пра характар мужа.

- Чалавек стаў легендай.

- Але ж не за кошт гарэлкі, праўда? Ён быў проста самародак. Такі ж, як і Высоцкі.

- Мне здаецца, што, выпіваючы, ён разнявольваўся.

- Так. Саша пакутаваў ад дзіцячай траўмы: калісьці на яго ўпаў стол, і ён спалохаўся. Часта ў кампаніі намагаўся нешта сказаць, затым выдыхаў: «Пфф...» І я разумела, што яму трэба дапамагчы.

- Як?

- Я заўсёды ведала, што ён хоча сказаць. У яго ўвогуле своеасаблівая мова была, шмат выразаў вобразных. Цяпер успомню... «Мама, не гаруй!» - любіў гэта казаць у дачыненні да ўсіх выпадкаў у жыцці.

У камандзе яго любілі ўсе. А чаму не любіць-то? Саня быў і працавіты, і таленавіты ў адной асобе. Усё трымаў у сабе. Але гульня такая справа, што цяжка застацца абыякавым. Тады ён пачынаў лаяцца. Але гэта было такой падзеяй у жыцці каманды, што ўсе тут жа пачыналі перагаворвацца: «Ціха! Пракоп лаецца!» і што цікава - усе яго слухалі, ніхто слова папярок не казаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках