27 красавiка 2024, Субота, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто такі новы верхавод «ЛНР»

18
Хто такі новы верхавод «ЛНР»

Пасля вайсковага ўварвання Расеі на Данбас Пасечнік здрадзіў прысязе і паціснуў да тэрарыстаў.

Пасля адхілення завадатара ваеўнікоў «ЛНР» Ігара Платніцкага новым кіраўніком тэрарыстычнай арганізацыі стаў Леанід Пасечнік.

Тэрарыст Леанід Пасечнік на мянушку "Магадан" унесены ў базу сайта "Міратворац", які збірае інфармацыю аб расейскіх ваеўніках на Данбасе ды іхніх прыслужніках, піша espreso.tv.

Паводле звестак "Міратворца", Пасечнік Леанід Іванавіч нарадзіўся 15 сакавіка 1970 гады ў міліцэйскай сям'і. Ягоны бацька Іван Сяргеевіч 26 гадоў прапрацаваў у Аддзеле барацьбы з выкраданнем сацыялістычнай уласнасці СССР. У 1975 годзе сям'я пераехала жыць у Магадан, дзе Пасечнік-старэйшы абслугоўваў залатыя капальні.

Леанід Пасечнік закончыў Данецкае вышэйшае вайскова-палітычнае вучылішча і працаваў у СБУ начальнікам падраздзялення барацьбы з кантрабандай Управы СБУ ў Луганскай вобласці, быў начальнікам Стаханаўскага міжраённага аддзела. Стаў вядомы пасля затрымання 15 жніўня 2006 года вялікай партыі кантрабанды на пункце "Ізварын" ($ 1,94 млн і 7,24 млн расейскіх рублёў). Пры гэтым Пасечнік прынцыпова адмовіўся ад хабару.

У сакавіку 2007 падпалкоўнік СБУ Леанід Пасечнік атрымаў з рук прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі медаль "За вайсковую службу Украіне" - за выяўленую прынцыповасць і прафесійнасць падчас правядзення аперацыі.

Пасля вайсковага ўварвання Расеі на Данбас здрадзіў прысязе і паціснуў да тэрарыстаў. 9 кастрычніка 2014 прызначаны міністрам дзяржаўнай бяспекі "ЛНР".

Паводле версіі "Міратворца", ФСБ завербавала Пасечніка яшчэ да 2006 года, а затрыманне вялікай партыі кантрабанды было арганізаванай ФСБ заслонай для прасоўвання агента па службовай лесвіцы ў структуры кіравання СБУ ў Луганскай вобласці. Пасля прызначэння міністрам "ЛНР" Пасечнік апекаваўся над кантрабандай і нават змагаўся за кантроль плыняў з Платніцкім.

На сайце МУС звесткі пра Леаніда Пасечніка змяшчае рубрыка "Асобы, якія хаваюцца ад органаў улады".

Яго шукаюць паводле ч.1 арт.109 (дзеянні, накіраваныя на гвалтоўную змену або скіданне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады), ч.2 арт.110 (замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны, учынены асобай, якая з'яўляецца прадстаўніком улады) ч.1 арт.3-258 (стварэнне тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі).

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках