Экс-дырэктар маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі гатовы распавесці пра допінг у футболе РФ
6- 26.11.2017, 19:38
- 18,521
Дзясяткі расейскіх футбалістаў, у тым ліку гульцы нацыянальнай каманды краіны, былі ўдзельнікамі дзяржаўнай допінг-праграмы.
Былы дырэктар маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі, інфарматар Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) Рыгор Родчанкаў гатовы падаць звесткі аб ужыванні допінгу ў расейскім футболе.
Пра гэта са спасылкай на Джыма Уолдэна, адваката Родчанкава, паведамляе The Daily Mail (пераклад - svoboda.org).
Довады, якія Родчанкаў гатовы даць Міжнароднай федэрацыі футбола (FIFA), пацвярджаюць, што дзясяткі расейскіх футбалістаў, у тым ліку гульцы нацыянальнай каманды краіны, былі ўдзельнікамі дзяржаўнай допінг-праграмы.
Паводле інфармацыі «Савецкага спорту», у спісе Родчанкава згадваюцца імёны 34 футбалістаў: Ігар Акінфееў, Юрый Ладыгін, Сяргей Рыжыкаў, Васіль Берэзуцкі, Сяргей Ігнашэвіч, Георгій Шчэннікаў, Уладзімір Гранат, Аляксей Казлоў, Андрэй Ешчанка, Дзмітрый Камбароў, Андрэй Сямёнаў, Ігар Дзянісаў, Алан Дзагоеў, Раман Шыракоў, Дзяніс Глушакоў, Віктар Файзулін, Алег Шатаў, Юрый Жырко, Аляксей Іёнаў, Аляксандр Какорын, Максім Кануннікаў, Аляксандр Каржакоў, Аляксандр Самедаў, Руслан Камбалаў, Павел Саламацін, Іван Князеў, Сяргей Еўтушэнка, Ягор Генералаў, Сяргей Пятроў, Ілля Зуеў, Міхаіл Мішчанка, Ягор Нікулін, Каміла Аляксеева, Кацярына Маслак.