27 красавiка 2024, Субота, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці пакажуць фільм пра ксяндза Ежы Папялушку

4
У Берасці пакажуць фільм пра ксяндза Ежы Папялушку
ЕЖЫ ПАПЯЛУШКА

Кінапаказ дакументальнага фільма пра ксяндза, што кідаў выклік камуністам, адбудзецца 29 лістапада.

Кінапаказ дакументальнага фільма адбудзецца 29 лістапада а 15.00 у малой зале кінатэатра «Беларусь», паведамляе b-g.by.

Карціна «Ежы Папялушкі. Пасланец праўды» будзе ісці на беларускай мове. Уваход вольны. Каб атрымаць месца, трэба звярнуцца ў касу кінатэатра.

Амерыканскі поўнаметражны дакументальны фільм створаны Паўлам Г. Гэнслерам і Тоні Гейнзам.

Ежы Папялушка быў рымска-каталіцкім святаром, капеланам (святар, які сумяшчае сан з дадатковай пасадай, як правіла, свецкай) і актыўным удзельнікам прафзвязу «Салідарнасць». Ён нарадзіўся ў гміне Сухаволя ў Сакульскім павеце на Падляссі. У дзяцінстве размаўляў на мясцовым беларускім палескім дыялекце.

У 1980 гады ў Польшчы Ежы Папялушку даваў надзею і падтрымку мільёнам палякаў. Як каплан рабочых паказваў шлях і дадаваў ім сілы ў барацьбе за іх правы. Ён не сагнуўся пад ціскам пастаяннага нагляду, пагроз, рэпрэсій з боку Службы бяспекі і рэжыму. Набажэнствы Ежы Папялушкі ў варшаўскім касцёле св. Станіслава Косткі з 1981 года ў кожную нядзелю збіралі натоўп ахвочых слухаць яго пропаведзі. Партыйная ўлада прызнала святара ворагам народа нумар адзін. 19 кастрычніка 1984 года трое службоўцаў Службы бяспекі выкралі ксяндза, жорстка катавалі і забілі яго. Праз 11 дзён у Вісле каля Вроцлава знайшлі ягонае цела.

Пахаванне пакутніка сабрала мільён вернікаў і стала адной з самых вялікіх патрыятычных маніфестацый у 1980 гадах у Польшчы. Агенты Службы бяспекі пасля судовага працэсу былі змешчаныя ў турму, але іх палітычныя начальнікі пакарання не панеслі.

Ксёндз Ежы Папялушка быў кананізаваны 6 чэрвеня 2010 года на плошчы Пілсудскага ў Варшаве, дзе 31 год таму прагучалі словы Яна Паўла II: «Хай сыдзе Дух Твой і абновіць зямлю, Гэтую зямлю». Гэтыя словы маюць універсальную каштоўнасць.

Арганізатары кінапаказу - Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці, Інстытут польскі ў Менску.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках