Мазыранін у начным клубе расстраляў незнаёмца з пнеўматыкі
22- 29.11.2017, 21:47
- 35,106
Да гэтага маладыя людзі пасварыліся ў начным клубе.
19-гадовы мазыранін страляў з пнеўматыкі ў незнаёмца. Дагэтуль маладыя людзі пасварыліся ў начным клубе. Паводле факта асабліва злоснага хуліганства распачатая крымінальная справа, паведамляе tut.by.
Тры стрэлы ва ўпор і кантрольны ў галаву. Адна з куль ледзь не трапіла пацярпеламу ў вока, пашкодзіўшы верхняе павека.
Маладыя людзі адпачывалі ў той вечар у начным клубе ў розных кампаніях. Узнікла невялікая сварка. Ужо пасля завяршэння дыскатэкі ап’янелы маладзён затаіўшы крыўду пайшоў да сваёй машыны, узяў адтуль пнеўматычны пісталет і адправіўся на разборкі.
На месцы злачынства яго затрымалі міліцыянты, што дзяжурылі паблізу. Падазраваны ўзяты пад варту. За асабліва злоснае хуліганства яму пагражае да 10 гадоў турмы.