28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што застаецца невядомым у справе Аляксандра Коржыча

53
Што застаецца невядомым у справе Аляксандра Коржыча
АЛЯКСАНДР КОРЖЫЧ

Гучная справа пра дзедаўшчыну ў Печах доўжыцца ўжо месяц.

Цела вайскоўца знайшлі ў Печах ў пачатку кастрычніка. Дакладная дата ягонай смерці застаецца невядомай, паведамляе «Радыё Свабода».

Заведзеныя крымінальныя справы

Праз месяц пасля трагічнай смерці Аляксандра Коржыча вядома пра распачынанне 13 крымінальных спраў, звязаных з гэтым трагічным выпадкам. 10 вайскоўцам выстаўленыя абвінавачванні паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: за махлярства, злоўжыванне ўладай і нестатутныя стасункі. Яшчэ 5 вайскоўцаў на пачатак лістапада маюць статус падазраваных. Следчы камітэт не выключае, што колькасць як абвінавачаных, так і падазраваных можа змяніцца.

Крымінальныя справы паводле артыкулаў за забойства або давядзенне да самагубства ў дачыненні да затрыманых вайскоўцаў пакуль не заведзеныя.

Разглядаюцца тры версіі смерці

Першапачаткова і Следчы камітэт, і Мінабароны называлі прычынай смерці Аляксандра Коржыча самагубства. 13 кастрычніка афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч выступіў з заявай, у якой раскрыў некаторыя падрабязнасці загубы вайскоўца. Ён паведаміў, што Коржыча знайшлі павешаным з перавязанымі анучкай ад абутку нагамі і нацягнутай на галаву футболкай. Афіцыйна на гэты момант Следчы камітэт разглядае тры версіі смерці Аляксандра Коржыча: забойства, давядзенне да самагубства і самагубства.

25 кастрычніка СК выступіў з паведамленнем, што інфармацыя аб наяўнасці на целе загінулага слядоў барацьбы не адпавядае рэчаіснасці. «На целе загінулага Аляксандра Коржыча няма ніводнага цялеснага пашкоджання, за выключэннем баразны ад пятлі. Сляды на целе, якія сваякі і сябры прынялі за сляды збіцця, былі так званымі трупнымі плямамі», - сказаў старшыня СК Іван Наскевіч.

Патрабавалі адстаўкі міністра абароны, вайскоўцы звольненыя і адхіленыя ад працы

Подпісы за адстаўку міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова пачалі збіраць неўзабаве пасля першых паведамленняў пра гібель Коржыча. Асноўнай пляцоўкай збору стаў сайт zvarot. by, які аўтаматычна перанакіроўваў усе заявы на адрас электроннай пошты Мінабароны. Праз нейкі час сайт быў заблакаваны, яго западозрылі ў рассылцы спаму. Аднак ён хутка аднавіў працу. На сёння за адстаўку Раўкова там падпісаліся больш 11 600 чалавек.

Пра магчымасць адстаўкі Раўкова афіцыйна паведамленняў няма. Затое ёсць пра адстаўку камандзіра часткі, дзе служыў Коржыч. «За непрыняцце вычарпальных мер для падтрымання строгага статутнага парадку», - тлумачыць сайт Мінабароны.

Акрамя камандзіра часткі, сваіх пасадаў пазбавіліся яшчэ чатыры чалавекі. У дадатак да гэтых пяці, чатырох вайскоўцаў з Печаў звольнілі з войска.

Выявіліся іншыя выпадкі смерцяў жаўнераў у Барысаве

Праз некалькі дзён пасля з'яўлення інфармацыі пра смерць Аляксандра Коржыча стала вядома пра закрыццё справы Арцёма Басцюка. Ён загінуў у іншай барысаўскай частцы за 6 месяцаў да Коржыча. Бацькі Басцюка намагалі на гвалтоўным характары смерці сына, былі на прыёме ў Мінабароны. Аднак СК у выніку справу закрыў, прызнаўшы адзінай версіяй смерці вайскоўца «самагубства».

Змянілася сітуацыя раптоўна. Даслоўна праз два дні пасля закрыцця справы бацькам Басцюка патэлефанаваў адвакат і паведаміў, што справа адноўленая. Прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч растлумачыў такі паварот тым, што матэрыялы аб справе Басцюка былі вывучаны ў цэнтральным апараце Следчага камітэта, які прыняў пастанову аднавіць расследаванне, а справу перадаць іншаму следчаму. Бацькі Басцюка звязваюць аднаўленне расследавання з разборам аб справе Коржыча.

Што застаецца невядомым?

Перш за ўсё дзень смерці Аляксандра Коржыча. Паводле афіцыйна апублікаванай інфармацыі, з медыцынскай часткі Коржыча выпісалі раніцай 26 верасня і перавялі ў медпункт ягонай часткі. Менавіта ў склепе медпункта і знайшлі цела вайскоўца. Гэта адбылося 3 кастрычніка прыкладна а 17 гадзін. У міліцыю інфармацыя пра выяўленне цела Коржыча паступіла а 17:47. Застаецца незразумелым, што адбывалася з Аляксандрам Коржыч цягам амаль васьмі дзён і чаму ў частцы не ведалі аб ягоным знікненні. Таварышы Коржыча са службе расказалі журналістам, што ўсе перамяшчэнні вайскоўцаў тэрміновай службы паміж часткамі павінны адбывацца ў суправаджэнні сяржантаў. Сяржанты павінны сачыць і за тым, дзе ў кожны момант знаходзяцца падпарадкаваныя ім жаўнеры і чым яны займаюцца.

Таксама незразумела, хто і як знайшоў цела Коржыча. А таксама - дзе цяпер гэты чалавек. Паводле інфармацыі родных Аляксандра Коржыча, ён праходзіць курс псіхалагічнай дапамогі ў «Навінках». Таварышы Коржыча са службы кажуць, што туды ж праз некалькі дзён пасля смерці вайскоўца накіравалі аднаго з ягоных сяброў.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках