2 траўня 2024, Чацвер, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганна Шапуцька: Лукашэнка ў Брусэлі - гэта цырк у цэнтры Еўропы

11
Ганна Шапуцька: Лукашэнка ў Брусэлі - гэта цырк у цэнтры Еўропы
ГАННА ШАПУЦЬКА
ФОТА: «Радыё Свабода»

Лукашэнка жыве, жыў і будзе жыць «па паняццях», а не паводле законаў.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала грамадская актывістка Ганна Шапуцька:

- Еўрапейцы яму прапаноўваюць нейкія правілы - «дарожную карту». «Дарожная карта» можа быць, але толькі тая, якую прапануе Лукашэнкі Еўропе, няўжо гэта незразумела?

Мне вельмі цікава паглядзець на еўрачыноўнікаў, якія цягнуць дыктатара ў Еўропу, якія не разумеюць, што, калі Лукашэнка і прыедзе ў Брусэль, то толькі для таго, каб павучыць іх дэмакратыі з іх жа высокай трыбуны.

Беларусам да гэтага цырку-здзеку не звыкаць, а еўрапейцам яшчэ трэба асэнсаваць, што і навошта яны робяць, бо гэта ўжо будзе цырк у самым сэрцы Еўропы.

Я цалкам не згодная з тымі прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, хто спадзяецца на нейкую «дарожную карту», воўк у авечай шкуры, усё адно застанецца ваўком. Выбараў няма, правоў чалавека няма, судовай сістэмы няма, Канстытуцыі няма... - пра якую «дарожную карту» гаворка, якія вагары ўздзеянне на ўладу, пра што вы?

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках