10 траўня 2024, Пятніца, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Вайцюшкевіч запрашае на калядны канцэрт

Зміцер Вайцюшкевіч запрашае на калядны канцэрт

7 студзеня Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra дадуць у Менску святочны канцэрт з праграмай «На Каляды».

Музыка запрашае ўсіх прыходзіць сем'ямі, піша tut.by.

- Раней мы рабілі такі канцэрт кожны год і цяпер вельмі хочацца вярнуць гэтую традыцыю, - кажа Зміцер Вайцюшкевіч. - Будуць найлепшыя песні, а таксама святочныя і нават дзіцячыя. Будзе самы найлепшы святочны настрой нават для тых, каго ён да гэтага абміне. Планую быць на канцэрце са сваёй сям'ёй і вас запрашаю прыходзіць разам з дзеткамі, - кажа Зміцер Вайцюшкевіч.

Назву праграме дала песня на словы Уладзіміра Някляева, анімацыйны кліп на якую за два гады сабраў больш за 40 тысяч праглядаў на YouTube. У кастрычніку 2017-га яна прагучала ў якасці акустычнага «біса» на юбілейным канцэрце Вайцюшкевіча «25 гадоў на сцэна» ў КЗ «Мінск» - тады яе спявала ўся зала.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках