27 красавiка 2024, Субота, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што будзе з даходамі беларусаў у 2018 годзе?

2
Што будзе з даходамі беларусаў у 2018 годзе?
Фота: bymedia

Экспэрт распавёў пра курс рубля і пакупніцкую здольнасці грамадзян пасля Новага года.

Пакупніцкая здольнасць, інфляцыя і курс рубля - экспэрт распавёў zautra.by, якія змены могуць адбыцца ў беларускай эканоміцы ў наступным годзе.

Што будзе з пакупніцкай здольнасцю беларусаў?

На думку старэйшага аналітыка «Альпары» Вадзіма Ёсуба, падстаў для станоўчых прагнозаў няма.

- Няма падстаў для прыкметнага росту дабрабыту беларусаў. А калі вонкавыя ўмовы будуць менш спрыяльнымі, то і зусім магчымае падзенне эканомікі, - мяркуе старэйшы аналітык «Альпары».

Як зменіцца курс беларускага рубля?

Вадзім Ёсуб робіць прагноз з вялікай асцярогай.

- Відавочна, што беларускі рубель будзе зніжацца да кошыка валют - прапарцыйна інфляцыі ці крыху хутчэй. Але яшчэ важна ўлічваць уплыў на курсы асобных замежных валют вонкавых чыннікаў, якія ніяк не звязаныя з беларускай эканомікай, - кажа суразмоўца.

Для прыкладу ён прапануе звярнуць увагу на дзве лічбы: з пачатку года курс даляра вырас на 4% да беларускага рубля, а еўра на 17%. Гэта значыць розніца істотная. І як яна будзе далей змяняцца - пытанне.

Але калі зрабіць два вышэйзгаданыя дапушчэнні (рост кошыка валют следам за інфляцыяй на 7% і захаванне цяперашняй прапорцыі паміж курсамі замежных валют), то да канца наступнага года можна чакаць, што даляр падаражэе да 2,20 беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках