28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сцяпан Дэмура: Пуціна пачалі «зліваць»

16
Сцяпан Дэмура: Пуціна пачалі «зліваць»
Сцяпан Дэмура

Кіраўнік РФ выпусціў шанец адысці ад спраў і «радавацца жыццю».

Расейскі фінансавы і біржавы аналітык, эканаміст, былы аглядальнік і вядоўца тэлеканала РБК і радыё Finam FM Сцяпан Дэмура падчас правядзення курсу семінараў у Маскве ў пачатку снежня распавёў, што адназначна паводле ўсіх паказчыкаў, як палітычнай, так і эканамічнай актыўнасці, Захад наважыў зліваць Расею, піша rusjev.net.

Пры гэтым спробы шантажу Захаду з дапамогай сусветнага тэрарызму праваліліся. І рубель хутчэй за ўсё абрынуць ужо да канца года, на думку аналітыка. У планах не толькі зруйнаваць эканоміку Расеі, але і забраць у яе права вета ў ААН. Спроба зрабіць з Расеі вялікую «Паўночную Карэю» ў Пуціна на думку Дэмуры праваліцца. Чакаць распаду Расеі засталося не доўга, мяркуе аналітык.

У адным са сваіх апошніх інтэрв'ю Сцяпан Дэмура падчас падвядзення вынікаў апошніх гадоў сведчыць аб тым, расейцы, разам з Пуціным «дрэнна разумеюць, куды ўвязаліся».

Напрыклад, ён акцэнтаваў увагу на тым, што краіна павінна змяніцца, маючы на ўвазе палітычны і эканамічны складнік. Вы альбо змяняецеся, альбо становіцеся неканкурэнтаздольнымі. Калі ваша палітычная і эканамічная мадэлі неканкурэнтаздольныя, то вас проста зжаруць. І сакральнасць не дапаможа, кажа экспэрт.

Каб праілюстраваць розніцу паміж Расеяй і Захадам, экспэрт раіць паглядзець на YOUTUBE ролікі кампаніі «Boston Dynamics», якая займаецца будаўніцтвам робатаў і параўнаць яго з тым жа робатам Рагозіна, які Дэмура характарызаваў як - «радыёкіраваную бздуру на кітайскім квадрацыкле».

«Трамп - сур'ёзны чалавек, мільярдэр. У яго ёсць сваё бачанне свету і месца Амерыкі ў свеце і тое, што адбываецца ў краіне. Пры гэтым трэба разумець, што Трамп - гэта шоўмэн, і паводзіць сябе адпаведна. Вядомы трэйдар адзначыў, што ён не стаў бы аналізаваць словы Трампа, а глядзеў бы на дзеянні. Будуць дзеянні, будзе вынік», - кажа экспэрт і гэты вынік Пуціну вельмі не спадабаецца. Дэмура іранізуе з расейскага прэзідэнта і ягонага асяроддзя, падкрэслівае, што «гэтыя людзі не разумеюць, у што ўлезлі».

Сцяпан Дэмура таксама мяркуе, што да ўварвання ва Украіну ў Пуціна быў шанец не даводзіць сітуацыю да крызісу, трэба было «правесці алімпіяду і радавацца жыццю з унукамі». Таксама Дэмура пацвердзіў хуткі рост курсу даляра ў Расеі у 2018 годзе да «астранамічных маштабаў». Ад 100 да 150 рублёў за даляр ЗША, мяркуе Дэмура.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках