28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Якіх вам яшчэ грошай не стае?

59
Лукашэнка: Якіх вам яшчэ грошай не стае?

Дыктатар распавёў аб фінансаванні навукі.

У час сустрэчы з навукоўцамі Лукашэнка ўзняў пытанне аб фінансаванні навукі. Грошы, сказаў дыктатар, будуць тады, калі будзе вынік. Пра гэта ён заявіў на пленарным пасяджэнні II З'езда навукоўцаў Беларусі, піша tut.by.

- Не будзе выніку, не будзе грошай, - падкрэсліў дыктатар, адзначыўшы, што навука не павінна быць у баку ад развязання важных праблем. - Мы не настолькі багатыя, каб марнаваць рэсурсы на бясплодную дзейнасць. Пустацвет нікому не патрэбны. [...] Напэўна, у гэтым будынку ёсць тыя, хто захоча мне запярэчыць: «Бюджэтнае фінансаванне навукі недастатковае». Адкажу: мы ўсе выдатна разумеем, што дзяржава выдаткоўвае на патрэбы навукі роўна столькі, колькі можа сабе дазволіць.

Са слоў дыктатара, ва ўсім свеце навуковыя арганізацыі выкарыстоўваюць уласныя рэсурсы, актыўна прыцягваюць сродкі прадпрыемстваў, інвестараў, венчурных фондаў. У нас жа доля сродкаў арганізацый на даследаванні і распрацоўкі ўсяго блізу чвэрці. З 2007 года яна знізілася больш чым на 14%.

Лукашэнка сказаў, што пры ўсіх скаргах навукоўцаў штогод велізарныя грошы «ў нас не асвойваюцца».

- Якіх вам яшчэ грошай не стае? - звярнуўся да навукоўцаў дыктатар. - Яны ж ляжаць, вазьміце іх. Яшчэ нядаўна вы мяне ўгаворвалі, што новы парадак фармавання і выкарыстання гэтых фондаў дазволіць кардынальна палепшыць сітуацыю. Я вас паслухаў і прыняў пастанову, але пакуль выніку не бачу.

Тое ж датычыцца і пытанняў венчурнага фінансавання, адзначыў Лукашэнка.

- Тут адбіваецца недастатковая актыўнасць, вядома ж, і органаў дзяржаўнага кіравання. Можа быць, і валакіта нейкая была, - прадоўжыў правадыр. - Аднак не толькі бюракратычныя бар’еры перашкаджаюць рабіць, але і недахоп сапраўды значных праектаў, прарыўных распрацовак і прапаноў ад саміх навукоўцаў. [...] Няхай устануць тыя навукоўцы, якія былі прыцягнутыя да ракетабудавання ў краіне. Няхай устануць і скажуць, што ў іх не ставала сродкаў. Быў праект, былі талковыя прапановы - і мы прынялі іх прапановы.

Дыктатар падкрэсліў, што навука і сама павінна зарабляць. Ён заклікаў навукоўцаў прапаноўваць свае праекты.

- Мы вам дапаможам фінансава, - сказаў правадыр. - [...] Я толькі адзін прыклад прывяду. Нядаўна вельмі блізкая нам краіна - Кітайская Народная Рэспубліка - выдала нам велізарны крэдыт. Больш за 15 мільярдаў. Гадоў, напэўна, за сем асвоілі гэтыя грошы. А гэта льготныя крэдыты. Ніхто нам таннейшых крэдытаў не выдаваў, нават Расея. Бярыце, асвойвайце. Цішыня. Значыць, няма ідэй і няма праектаў. А на няма і суду няма.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках