28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фатограф паказаў Менск такім, якім яго яшчэ не бачылі

12
Фатограф паказаў Менск такім, якім яго яшчэ не бачылі

Выявілася, што ў непагадзь горад можа быць проста казачным.

Фатограф з Менска Аляксандр Фанковін зрабіў узрушаючую серыю фатаграфій «Менск у адлюстраванні». Пра сваю канцэпцыі фотамастак распавёў citydog.by:

- Санкт-Пецярбург паўплываў сваёй узрушаючай атмасферай, архітэктурай і складаным дажджлівым кліматам. У другім выпадку паўплывалі фатографы з усіх куткоў планеты, якія здымаюць у жанры urban-фатаграфіі і чые працы публікуюцца ў найбуйнейшых тэматычных паблік Instagram. Я стаў заўважаць, што ў іх папулярны метад здымкі з самага ніжняга з магчымых ракурсаў, з адлюстраваннем ад вады, - раней такі метад я выкарыстаў толькі ў фатаграфіі краявідаў, таму наважыў паспрабаваць у горадзе.

На жаль, фотаздымкаў Пецярбурга ў такім стылі зрабіў толькі пару штук, затое, вярнуўшыся ў Менск, стаў па-іншаму глядзець на горад і яго архітэктуру: тое, што раней здавалася ўжо штодзённым і непрыкметным, стала: «Неблагім! І чаму я раней гэтага не бачыў?»

Вядома, у Менску не такі ўзровень архітэктуры, як у некаторых еўрапейскіх гарадах ці тым жа Піцеры, але ўсё ж ён больш сімпатычны за многія іншыя гарады, так што ў адзін з першых снегападаў гэтай восені, замест таго каб, ратуючыся ад холаду, сядзець дома, я ўзяў фотаапарат і пайшоў здымаць цікавыя для мяне месцы горада. Тая першая серыя здымкаў выйшла вельмі ўдалай, таму ў чарговыя «дні дрэннага надвор'я» я зноў фатаграфаваў горад.

Гэтай серыяй здымкаў мне проста хацелася паказаць людзям прыгажосць вячэрняга і начнога Менска, зрабіць фатаграфіі, якія выклікалі б такое ж адчуванне прыгажосці, як і шматлікія здымкі іншых гарадоў свету ў такім стылі. Часам, каб убачыць прыгажосць у, здавалася б, звычайных рэчах, трэба ўсяго толькі змяніць кут агляду.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках