28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: Мы павінны будаваць мост дружбы паміж народамі Польшчы і Украіны

Анджэй Дуда: Мы павінны будаваць мост дружбы паміж народамі Польшчы і Украіны
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: EPA

Прэзідэнты Польшчы і Украіны правялі сустрэчу ў Харкаве.

Увекавечанне ахвяр пэўных гістарычных падзей павінна грунтавацца на навукова даведзеных фактах. Пра гэта заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 13 снежня падчас брыфінгу ў Харкаве пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, паведамляе карэспандэнт выдання «Гордан».

«У кантэксце гісторыі мы павінны клапаціцца аб тым, каб імкнуцца да праўды і каб няпраўда не кідала цень паміж нашымі народамі. У дачыненнях перад Другой сусветнай вайной, падчас яе і пасля мы дамовіліся, што заклікаем не рабіць крокаў у рамках чарговага ўвекавечання, што не грунтуецца на навукова правераных довадах. Каб былі гэтыя довады, патрэбныя даследаванні экспэртаў, напрыклад - эксгумацыя. Каб пераадолець цяжкасці ў стасунках, трэба вярнуць згоду на эксгумацыі і з таго, і з гэтага боку мяжы», - сказаў прэзідэнт Польшчы.

Ён адзначыў, што праз праўду трэба будаваць «мост да сяброўства паміж народамі», а «не для знішчэння таго, што ўдалося пабудаваць».

«Мы прыйшлі да агульнага меркавання, што гісторыя не павінна ўплываць на стратэгічны характар украінска-польскіх стасункаў...Неабходна памятаць герояў мінулага, шанаваць памяць нявінных ахвяраў, але цвёрда рухацца наперад. Гісторыю мы ўжо не зменім, але павінны і можам змяніць сённяшні дзень і стварыць лепшыя ўмовы для будучага, каб ніколі і ніхто не мог усяліць ні ў сэрцы ўкраінцаў, ні ў сэрцы палякаў ні нянавісць, ні варожасць. Ад гістарычных канфліктаў паміж Украінай і Польшчай пераможа адзін бок – Расея», - заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках