26 красавiка 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны прадставіў сваю праграму да выбараў прэзідэнта РФ

6
Навальны прадставіў сваю праграму да выбараў прэзідэнта РФ
Аляксей Навальны

Расейскі апазіцыянер мае намер фінансаваць шэраг рэформаў за кошт барацьбы з карупцыяй.

Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны, які год таму абвясціў аб планах удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2018 года, апублікаваў сваю перадвыбарчую праграму. Поўны яе тэкст размешчаны на сайце Навальнага.

У відэароліку, выпушчаным з нагоды публікацыі праграмы, Навальны распавёў пра асноўныя яе пункты – між іншым, пра ўсталяванне мінімальнага заробку 25 тысяч рублёў, зніжэнне іпатэчнай стаўкі з 11% да 2% і павелічэнне расходаў на ахову здароўя і адукацыю ўдвая.

Гэтыя рэформы Навальны мае намер фінансаваць, на ўласныя словы, за кошт барацьбы з карупцыяй, скарачэння выдаткаў на чыноўнікаў і субсідый дзяржкарпарацыям. Даходную частку бюджэту ён хоча павялічыць за кошт павышэння падаткаў у газавай галіне і дывідэндаў ад дзяржкампаній.

«Выдаткі на абарону мы не скарачаем, але мяняем структуру так, каб больш ішло на заробкі. І гэта дасць нам магчымасць стварыць кантрактнае войска», - заявіў Навальны.

Раней мы пісалі, што Аляксей Навальны не зможа балатавацца ў прэзідэнты РФ да 2028 года. Пра гэта заявіла старшыня ЦВК Расеі Эла Памфілава.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках