Спецназ ГУР правёў дзёрзкі рэйд у тыл расійскіх акупантаў
- 11.08.2026, 15:56
- 1,298
Украінскія байцы папоўнілі абменны фонд.
Спецназаўцы ГУР правялі рэйд у населеным пункце, пад кантролем праціўніка, і ўзялі ў палон расійскага акупанта.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», байцы падраздзяленняў «БАТ-13» і «АРАТТА» ў складзе «Спецпадраздзялення Цімура» ГУР МА Украіны падчас баявога задання праніклі ў адзін з населеных пунктаў, што знаходзіцца пад кантролем расійскіх войскаў.
На апублікаваных кадрах бачна, як спецназаўцы ўваходзяць у будынак, дзе хаваўся асабовы склад праціўніка. Байцы зрабілі папераджальныя стрэлы і прапанавалі расійскаму вайскоўцу здацца ў палон, паабяцаўшы захаваць яму жыццё.
У выніку яшчэ адзін расійскі вайсковец апынуўся ў палоне украінскага боку, што ў далейшым можа спрыяць вяртанню абаронцаў Украіны з расійскага палону.
У ГУР адзначаюць, што за кожным такім эпізодам стаяць дбайная падрыхтоўка, дакладны разлік, зладжанае ўзаемадзеянне групы і своечасовыя рашэнні байцоў.
Спецназаўцы ГУР «БАТ-13» і «АРАТТА» правялі рэйд на варожыя пазіцыі і ўзялі ў палон рашысца. ВІДЭА
Байцы «БАТ-13» і «АРАТТА» праніклі ў населены пункт праціўніка і ўзялі ў палон расійскага вайскоўца.