5 траўня 2024, Нядзеля, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяніс Казакевіч: Заходнія палітыкі павінны ўмяшацца ў лёс Міхаіла Жамчужнага

2
Дзяніс Казакевіч: Заходнія палітыкі павінны ўмяшацца ў лёс Міхаіла Жамчужнага
ДЗЯНІС КАЗАКЕВІЧ

Мужную барацьбу палітвязня трэба падтрымаць на ўсіх узроўнях.

Актывіст Дзяніс Казакевіч заклікаў беларусаў і заходніх палітыкаў змагацца за вызваленне палітвязня Міхаіла Жамчужнага:

“Міхаіл Жамчужны - беларускі палітвязень, праваабаронца і кандыдат тэхнічных навук. Пачынаючы са жніўня, Міхаіл амаль не выходзіць са штрафнога ізалятара. Нейкім цудам ён гэта ўсё вытрымлівае і прадаўжае трымацца годна. Аднак, адміністрацыя страшнай калоніі ў Горках паставіла сабе мэтай зламаць яго ўсялякім цаной і адступаць не мае намеру.

Жыццё Міхаіла Жамчужнага ў небяспецы. Ён змог перадаць на волю пасланне: «Што б са мной ні адбывалася, я вешацца не буду, са здароўем у мяне ўсё ў парадку».

Заклікаю Вас перадаць гэтыя словы заходнім палітыкам і дыпламатам, якія маюць справу з Беларуссю, і папрасіць іх умяшацца. Можна пісаць на «Твітэр», можна пісаць мэйлы ў амбасады. Гэта няшмат, але гэта вашая пастанова зрабіць хоць нешта, што можа быць вызначальным для выратавання жыцця Міхаіла. У гэтым выпадку ўсё вельмі сур'ёзна.

Вось ўзоры твітаў.

@JosephDaul Life of imprisoned human rights activist Mikhail Zhamchuzhny, PhD is in danger. #Belarus

He smuggled out a message: "whatever happens, I am not going to hang myself, and my health is good"

Mr President, could you please intervene somehow?

@JHahnEU Life of imprisoned human rights activist Mikhail Zhamchuzhny, PhD is in danger. #Belarus

He smuggled out a message: "whatever happens, I am not going to hang myself, and my health is good"

Commissioner Hahn, could you please intervene somehow?

@RepChrisSmith Life of imprisoned human rights activist Mikhail Zhamchuzhny, PhD is in danger. #Belarus

He smuggled out a message: "whatever happens, I am not going to hang myself, and my health is good"

Senator Smith, could you please intervene somehow?

@sigmargabriel Life of imprisoned human rights activist Mikhail Zhamchuzhny, PhD is in danger. #Belarus

He smuggled out a message: "whatever happens, I am not going to hang myself, and my health is good"

Mr Vice Chancellor, could you please intervene?

Джозэф Доль (@JosephDaul) - старшыня Еўрапейскай Народнай партыі; Ёханэс Хан (@JHahnEU) - еўракамісар, які 27 кастрычніка сустракаўся з прэм'ер-міністрам Беларусі; Амерыканскі сэнатар Крыс Сміт (@RepChrisSmith) - аўтар акта аб дэмакратыі ў Беларусі; Зігмар Габрыэль (@sigmargabriel) - віцэ-канцлер Нямеччыны, які 17 лістапада сустрэўся і з дыктатарам, і з Мікалаем Статкевічам".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках