5 траўня 2024, Нядзеля, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва не атрымала дазволу Беларусі на будаўніцтва новага консульства

2
Літва не атрымала дазволу Беларусі на будаўніцтва новага консульства
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Беларускія ўлады не ўхвалілі праект новага будынка консульства Літвы ў Гародні.

Літва пакуль не атрымала дазволу ад беларускіх устаноў на будаўніцтва новага будынка консульства ў Гародні, з гэтай прычыны ўрад пераразмеркаваў сродкі праекта, піша Delfi.

МЗС Літвы растлумачыў, што не адмаўляецца ад праекта ў Гародні. "Планы Літвы пабудаваць новы будынак генконсульства ў Гародні, у Рэспубліцы Беларусь, не мяняюцца. (...) Спадзяемся, што найбліжэйшым час закончыцца працэс узгаднення тэхнічнага праекта новага генеральнага консульства ў Гародні, і будуць пачатыя работы", - паведаміла BNS міністэрства.

Установа таксама паведаміла, што праект тармозіцца менавіта таму, што не ўдаецца атрымаць дазвол на будаўніцтва. Урадавай пастановай 478 000 еўраў, якія былі прадугледжаны на праектаванне і будаўніцтва будынка консульства ў Гародні, выдадзеныя на рамонт амбасады ў Маскве. У Маскву ж накіраваны і сродкі, не выкарыстаныя ў рамонце амбасады Літвы ў Рызе - 471 000 еўраў, апошнія не былі выкарыстаны ў сувязі з прадаўжэннем тэрмінаў падрыхтоўкі тэхнічных праектаў. Таксама амбасадзе ў Расеі дастанецца і 51 000 еўраў, не скарыстаная пры рэканструкцыі будынка МЗС (з прычыны здоўжанага ўзгаднення праектаў з Дэпартаментам у справах культурнай спадчыны).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках