5 траўня 2024, Нядзеля, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cтаніслаў Шушкевіч: Людзі навукі ў Беларусі набліжаюцца да рысы беднасці

12
Cтаніслаў Шушкевіч: Людзі навукі ў Беларусі набліжаюцца да рысы беднасці
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Бюджэтныя грошы сыходзяць на карныя структуры.

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 13 снежня на II з'ездзе навукоўцаў Беларусі, паабяцаў да канца года падпісаць указы аб павелічэнні заробкаў і забеспячэнні жыллём супрацоўнікаў навуковых арганізацый, піша «Заўтра тваёй краіны».

Чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Станіслаў Шушкевіч не верыць, што пасля гэтага ўзровень дабрабыту навукоўцаў адразу ж падскочыць.

- Магчыма, будзе касметычнае павелічэнне, адпаведнае абясцэньванню рубля, але ў нешта больш сур'ёзнае я не веру, - кажа прафесар. - Дзяржаўныя грошы жаруць тыя структуры, якія наводзяць страх на людзей, каб яны падпарадкоўваліся гэтай уладзе. Спадзявацца на адчувальнае павелічэння асігнаванняў на навуку нельга.

Фінансаванне надзвычай малое

- Цяпер фінансаванне навукі надзвычай малое, паўадсотка да ВУП азначае, што навука будзе раскідвацца, што ўжо і адбываецца, - прагназуе былы прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Вайтовіч.

Грошы, сказаў правадыр дзяржавы, будуць, калі будзе вынік.

- Мы не настолькі багатыя, каб марнаваць рэсурсы на бясплодную дзейнасць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Дзяржава выдае на патрэбы навукі роўна столькі, колькі можа сабе дазволіць.

На першым з'ездзе навукоўцаў у лістападзе 2007 года было заяўлена пра неабходнасць падвышэння навукаёмістасці ВУП да 2020 года да 3%.

- У мінулым годзе яна складала толькі 0,5%, - адзначае экс-кіраўнік акадэміі. - Цяпер у канцэпцыі развіцця навукі запісана, што ўжо да 2040 года трэба будзе падвысіць гэты паказчык да 3%.

Паводле слоў прэзідэнта, ва ўсім свеце навуковыя арганізацыі выкарыстоўваюць ўласныя рэсурсы, актыўна прыцягваюць сродкі прадпрыемстваў, інвестараў, венчурных фондаў. У Беларусі ж дзель сродкаў арганізацый на даследаванні і распрацоўкі ўсяго блізу чвэрці. З 2007 года яна знізілася больш чым на 14%.

Пры наяўнасці магутнага бізнэсу, магутнай эканомікі была б і магутная навука, без якой магутная эканоміка развівацца не можа, мяркуе Станіслаў Шушкевіч.

- А цяперашняя беларуская эканоміка не знойдзе гэтых грошай, ім няма адкуль узяцца, - мяркуе ён.

Са слоў Аляксандра Вайтовіча, праз тое, што сітуацыя ў навуцы цяжкая, заробкі нізкія, шматлікія навукоўцы, якія адчуваюць, што могуць быць канкурэнтаздольныя за мяжой, імкнуцца з'ехаць з краіны.

- І тут нічога не зробіш, свет адкрыты, - канстатуе Аляксандр Вайтовіч.

Цяпер сярод дактароў навук высокі адсотак пенсійнага ўзросту. Сярэдняе пакаленне, са слоў экс-кіраўніка акадэміі, «вымытыя, таму што ў 1990-я гады вельмі многія сышлі». А маладыя людзі аддаюць перавагу абараняцца за мяжой, бо гэта ідзе толькі ў плюс пры пошуку працоўнага месца.

Са слоў Станіслава Шушкевіча, у Беларусі яшчэ засталіся людзі, якія жывуць навукай, ёсць шмат добрых навуковых школ, таленавітых людзей.

- Шкада, што яны жывуць на ўзроўні, што набліжаецца да ўзроўню беднасці, - наракае экспэрт, але ў той жа час адзначае, што цяперашняя сітуацыя «не значна горшая, чым была ўвесь час».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках