2 траўня 2024, Чацвер, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Берасці адкрылі помнік Берасцейскай Бібліі 1563 года

4
Фотафакт: У Берасці адкрылі помнік Берасцейскай Бібліі 1563 года

Памятны знак стварыў мянчук Антон Нічыпарук.

Размешчаны памятны знак побач з Берасцейскай абласной бібліятэкай ім. М.Горкага. Адкрыццё адбылося 15 снежня, піша vb.by.

Тое, як будзе выглядаць памятны знак, вызначылі ў чэрвені 2017 года на адкрытым пасяджэнні абласной мастацка-экспэртнай рады ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Рада разгледзела 10 эскізных варыянтаў, прапанаваных падчас адкрытага конкурсу. Пераможцам прызналі праект менчука Антона Нічыпарука. Ён прапанаваў памятны знак у выглядзе стылізаванай адкрытай кнігі з рэльефнымі малюнкамі на разваротах. Праект дапрацавалі і прадэманстравалі публіцы.

Тут ёсць лакальны пункт доступу Wi-Fi, дзе паводле спасылкі brestbible.by даступная інфармацыя пра помнік і саму Берасцейскую Біблію.

Вышыня памятнага знака - 180 сантыметраў. Бронзавая частка важыць больш, чым паўтоны. Камень, на якім яна стаіць, прывезлі з Карэліі. Друкарня, у якой выдалі Біблію, размяшчалася на тэрыторыі сучаснай Берасцейскай цытадэлі. Але там памятны знак наважылі не ўсталёўваць, бо мемарыяльны комплекс - закончаны ансамбль.

Берасцейская Біблія надрукаваная ў 1563 годзе ў друкарні Мікалая Радзівіла Чорнага. У ёй утрымліваюцца ўсе тэксты Старога і Новага Запаветаў, што зрабіла кнігу адным з самых поўных выданняў свайго часу. Сёння ў свеце налічваецца блізу 120 асобнікаў кнігі. У Берасцейскай абласной бібліятэцы захоўваецца няпоўны варыянт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках