27 красавiка 2024, Субота, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вулічныя акцыі паказалі слабасць састарэлага дыктатара»

7
«Вулічныя акцыі паказалі слабасць састарэлага дыктатара»
Фота: AFP

Працэсы, запушчаныя вясной, прадаўжаюцца.

Пра гэта заявіў у каментары прэс-службе Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу грамадскі актывіст і сталы ўдзельнік акцый пратэсту Сяргей Спарыш.

- Якія, на ваш погляд, самыя значныя падзеі ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі за 2017 год?

- 2017 год прайшоў пад знакам вулічных пратэстаў. Беларускі народ нечакана для самога сябе адрадзіўся як суб'ект палітыкі. З шэрагу прычын да канца года грамадска-палітычны клімат у краіне зноў супакоіўся, але гэты спакой вонкавы і часовы. Працэсы, запушчаныя вясной, прадаўжаюцца.

- Якія галоўныя вынікі 2017 года? Для Беларусі, для апазыцыі, для вас асабіста?

- Улада ўпершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі была вымушаная пайсці на сур'ёзны кампраміс. Дэкрэт №3 не дзейнічае ўжо амаль год, а будаўніцтва гандлёвага цэнтра ў Курапатах спыненае. Людзям, якія ўважаюць вулічныя акцыі за бессэнсоўныя, варта было б прыняць гэта да ўвагі. Саступкі знізілі напал у грамадстве, але адначасова вулічныя акцыі паказалі слабасць састарэлага дыктатара. Лукашэнка не можа дазволіць сабе быць слабым. Калі ён паказвае слабасць, яго з'ядаюць свае ж.

Што тычыцца вынікаў года для апазіцыі, то адбыўся канчатковы падзел апазіцыі на апазіцыю сапраўдную і апазіцыю пакаёвую. Мы ўбачылі, што некаторых цалкам задавальняе цяперашняе становішча, яны не гатовыя ісці нават на мінімальную рызыку. Іншыя ж, наадварот, паказалі сябе з найлепшага боку. Асабіста я зрабіў для сябе некаторыя высновы.

- Якой павінна быць стратэгія дзеянняў БНК налета?

- Мне здаецца, трэба прадаўжаць кампанію «Улада народу». Абраны курс агулам паказаў сваю эфектыўнасць, а пастановы аб дробных карэкціроўках курсу, як звычайна, будуць прымацца калегіяльна. Асабіста мне здаецца, што варта надаць большую ўвагу распаўсюду інфармацыі, яшчэ больш актыўна выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі, знаходзіць шлях да сэрцаў і галоваў нашых суайчыннікаў. Улада ўсімі сіламі спрабуе давесці, што апазіцыя далёкая ад народа, а мы павінны паказваць, што ўсё наадварот.

- Чаго б вы пажадалі беларусам у 2018 годзе?

- Пабольш упэўненасці ва ўласных сілах. Адна з галоўных нашых праблем - нявер'е ў сябе. Калі беларусы зноў павераць у сябе і возьмуць на сябе адказнасць за сваю краіну, то будуць здольныя на многае.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках