19 траўня 2024, Нядзеля, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзе ўзровень заробкаў меншы, чым у Беларусі? У пінгвінаў у Антарктыдзе!»

46
«Дзе ўзровень заробкаў меншы, чым у Беларусі? У пінгвінаў у Антарктыдзе!»

«Мінімалка» ў Беларусі амаль у 5 разоў меншая, чым у Польшчы.

Апошні раз мінімальны заробак ў Беларусі падвышаўся ў пачатку гэтага года. З 1 студзеня 2017 гэты паказчык вырас на 25,58 рубля - сёння «мінімалка» складае 265 рублёў. Тым часам з наступнага года ва ўсіх краінах-суседках Беларусі павышаецца мінімальны заробак.

У Расеі з 1 студзеня 2018 года мінімальная сума аплаты працы (МСАП) павялічыцца на 21,7 працэнта і складзе 9489 рублёў (328 рублёў беларускіх). Гэта 85% ад велічыні пражытачнага мінімуму працаздольнага насельніцтва за II квартал 2017 года. З 2019 года МСАП будзе роўная велічыні пражытачнага мінімуму паводле стану на другі квартал папярэдняга года, піша tut.by.

У Беларусі ж мінімальны заробак вышэйшы, чым бюджэт пражытачнага мінімуму. Паводле апошніх звестак Мінпрацы, БПМ для працаздольнага Насельніцтва складае 217,74 рубля.

З 1 студзеня 2018 года мінімальны заробак ва Украіне падвысяць да 3723 грыўняў (275 беларускіх рублёў). Цяпер ён складае 3200 грыўняў (237 рублёў). У студзені 2017 года мінімальны заробак ва Украіне паднялі адразу ўдвая - з 1600 (118 рублёў) беларускіх да 3200 грыўняў (236 рублёў).

У Латвіі з 1 студзеня 2018 года сума мінімальнага заробку вырасце з 380 еўраў да 430 еўраў (1030 рублёў). Пра гэта паведаміла міністр фінансаў Дана Рэйзніецэ-Азола. Яна падкрэсліла, што «мінімалку» вырашана падняць разам і ўтрымліваць на гэтым узроўні наступныя тры гады. Да гэтага Мінфін разглядаў варыянт паступовага павелічэння мінімальнага зарабку.

У Літве з 1 студзеня «мінімалка» павялічыцца на 20 еўраў - да 400 еўраў (959 рублёў). Мінімальны заробак у Польшчы з 1 студзеня 2018 года складзе 2100 злотых (1192 рубля). Гэта на 100 злотых больш у параўнанні з 2017 годам.

Байнэт: «Мы ў «чорнай дзірцы»

Фарумчане абмяркоўваюць агляд, параўноўваючы змесціва кашалькоў «суседзяў» са сваімі, піша «Салідарнасць».

«Ужо нават Украіна нас дагнала... А прадукты там таннейшыя разы ў два».

«Пачыналі з Польшчай з аднаго старту прыкладна. Цяпер не толькі мінімалка, а ўвесь узровень жыцця ў пяць разоў адрозніваецца».

«А дзе-небудзь ёсць узровень заробкаў меншы, чым у нашым хрустальным сасудзе?»

«Толькі ў пінгвінаў у Антарктыдзе».

«Ці ў Замбабве. Але там цёпла і не трэба ЖКГ аплачваць».

«Загугліў. Думаў, хоць бы Малдову абганяем. А ж не: там мінімалка 276 рублёў».

«У нас людзі па 150 еўраў атрымліваюць, і яшчэ з іх плацяць камуналку і ўсё «бясплатныя» школы-садкі і г. д. Мы ў «чорнай дзірцы». Гэта трэба прызнаць усім, у тым ліку ўраду. Пакуль будзе ліпавы рост эканомікі і заробкаў - нічога не зменіцца».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках