20 траўня 2024, панядзелак, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасляслоўе да форуму ІП: Уся краіна асацыюе свой бізнэс з крыжыкам і пагорачкам

12
Пасляслоўе да форуму ІП: Уся краіна асацыюе свой бізнэс з крыжыкам і пагорачкам

Прадпрымальнікі кажуць, што кожны форум паказвае, што іх становішча ў Беларусі становіцца ўсё горшым і горшым.

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Перспектыва» 11 снежня правяло ў Менску чарговы форум індывідуальных прадпрымальнікаў. Падобныя мерапрыемствы арганізацыя праводзіць з 2006 года, і кожны форум паказвае, што становішча ІП у Беларусі становіцца ўсё горшым і горшым. На думку лідара «Перспектывы» Анатоля Шумчанкі, прадпрымальнікі дагэтуль не пачутыя. І ў гэтым асноўная праблема, піша «Брестская газета».

Фармальна дыялог паміж уладамі і ІП ёсць. Прыходзяць чыноўнікі і на форум, але на самой справе меркаванне прадстаўнікоў малога бізнэсу не ўлічваецца. Напрошваецца выснова, што ўлада робіць гэта наўмысна.

«Характэрна, што на ўчорашні форум прыехалі прадпрымальнікі з Барысава. У іх у горадзе новы кіраўнік, які сказаў, што прыбярэ ўсе рынкі за рысу горада, да могілак. Гэта як знак. Сёння ўся краіна асацыюе свой бізнэс з крыжыкам і пагорачкам. А павінны асацыяваць з сонцам і светлым шляхам. Але гэтага няма», - адзначыў Шумчанка.

З ягоных слоў, на форуме сталі вядомыя больш дэталёвыя планы з нагоды электроннага тавараабароту і чыпіраванне тавараў.

«Калі на мінулым форуме гаварылася, што так, мы адназначна гэта зробім, хочаце вы гэтага ці не, то цяпер чыноўнікі прыйшлі і ўжо сталі казаць, што гэта яшчэ не дакладна, мы яшчэ будзем гэта абмяркоўваць. Яны спрабуюць збіць напал. Хоць іншыя чыноўнікі выразна кажуць, што гэта будзе. А патрабаванне «Перспектывы», каб ІП не было ў гэтых электронных дакументах», - падкрэсліў лідар грамадскага аб'яднання.

Летась у Берасці і іншых гарадах краіны ў прадпрымальніцкім асяродку назіраліся хваляванні. Са слоў Шумчанкі, пакуль што сітуацыя, за выключэннем Барысава, «закансерваваная», людзі працуюць і моцных праверак няма.

«Але ўчора на форуме мы даведаліся, што з 1 студзеня 2018 года пойдзе рух з боку Дзяржстандарту. Яны будуць рэагаваць больш інтэнсіўна і будуць выпісваць так званы чэк-лісты з патрабаваннем падання інфармацыі. Інспектар будзе прыходзіць да іх і патрабаваць выканання тых пунктаў, якія там прапісаны: напрыклад, пакажыце маркіроўку, дэкларацыю, сертыфікат. Ён ужо не выйдзе за рамкі чэк-ліста. Гэта тое, пра што мы папярэджвалі, што адносны спакой рана ці позна скончыцца. І гэта толькі па сертыфікатах, а па накладных мы таксама ўпэўненыя, што ўсё наперадзе», - адзначыў кіраўнік «Перспектывы».

Са слоў Шумчанкі, форумы для таго і праводзяцца, каб вырашыць праблемныя пытанні ІП. Яны хоць неяк стрымліваюць прыняцце рэзкіх антыпрадпрымальніцкіх указаў, дзякуючы ім малы бізнэс, што заяўляе пра сябе і пра тое, што з ім трэба лічыцца.

«Але нам бы хацелася развіцця, а не стагнацыі і фактычна знішчэння нашага бізнэсу. Форум - гэта адзіная пляцоўка, куды прыходзяць чыноўнікі, і мы бачым, што яны не проста прыходзяць, а даюць справаздачу аб праведзенай рабоце, даносяць тое, што зрабілі. Іншае пытанне, што нас гэта не задавальняе. Але спадзяёмся, што ў будучыні зменіцца і гэта, што нашы пытанні будуць вырашаны», - сказаў на заканчэнне Шумчанка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках