19 траўня 2024, Нядзеля, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі інжынер прыдумаў, як правесці Інтэрнэт па вяроўцы

4
Брытанскі інжынер прыдумаў, як правесці Інтэрнэт па вяроўцы

ADSL-тэхналогіі магчыма адаптаваць да розных умоў.

Інжынер з Вялікабрытаніі, які працуе ў кампаніі інтэрнэт-правайдэра Andrews and Arnold, падключыўся да Сеткі па змочанай у саляным растворы вяроўцы, піша gogetnews.info.

Экспэрт далучыў два 2-метровыя кавалкі набрынялай гэтым рэчывам вяроўкі да кантактаў тэлефоннага кабелю, які пазней падключыў да ПК і тэстара, што вымярае параметры сувязі.

У ходзе эксперыменту брытанец змог стварыць злучэнне з Інтэрнэтам і ўсталяваць хуткасць перадачы інфармацыі да 3,5 Мбіт/с.

У фірме адзначылі, што праца, праведзеная іх работнікам, давяла, што ADSL-тэхналогіі магчыма адаптаваць да розных умоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках