19 траўня 2024, Нядзеля, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыйскія кансерватары дамовіліся аб кааліцыі з правымі папулістамі

Аўстрыйскія кансерватары дамовіліся аб кааліцыі з правымі папулістамі
ФОТА: REUTERS

У Аўстрыі фармуецца ўрадавая кааліцыя.

Праз два месяцы пасля парламенцкіх выбараў у Аўстрыі кансерватыўная Аўстрыйская народная партыя (АНП) дасягнула згоды з правапапулісцкай Аўстрыйскай партыяй свабоды (АПС) аб стварэнні кааліцыйнага ўрада.

Пра гэта вечарам у пятніцу, 15 снежня, паведамілі лідары абедзвюх партый - дзейны міністр замежных спраў Себасцьян Курц, якому даручана сфармаваць кабінет, і Хайнц-Крысціян Штрахе, паведамляе Нямецкая хваля.

Са слоў Курца 16 снежня аб праграме кааліцыі і камандзе будучага ўраду будзе паінфармаваны прэзідэнт краіны Аляксандэр Ван дэр Бэлен, а затым кааліцыйная дамова будзе прадстаўленая кіруючым органам абедзвюх партый, якія павінны яе зацвердзіць.

Прывядзенне 31-гадовага Себасціан Курца да прысягі ў якасці канцлера можа адбыцца ўжо ў панядзелак, 18 снежня. Адначасова з гэтай цырымоніяй крытыкі правых папулістаў Аўстрыйскай партыяй свабоды запланавалі акцыю пратэсту.

На выбарах у ніжнюю палату парламента Аўстрыі, што прайшлі 15 кастрычніка, перамагла АНП, набраўшы 31,5 адсотка галасоў. На другім месцы - Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (СДПА) з 26,9 адсотка, на трэцім – правапапулісты з Аўстрыйскай партыі свабоды (АПС), за іх прагаласавалі 26 адсоткаў выбарцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках