19 траўня 2024, Нядзеля, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клімкін распавёў пра захопленыя РФ ядзерныя аб'екты ва Украіне

1
Клімкін распавёў пра захопленыя РФ ядзерныя аб'екты ва Украіне
ПАВЕЛ КЛІМКІН
ФОТА: УНІАН

Расея пашырыла геаграфію разгортвання ядзернай зброі.

У выніку расейскай агрэсіі ў Крыме і Данбасе Украіна страціла кантроль над шэрагам ядзерных аб'ектаў на часова акупаваных РФ тэрыторыях. Пра гэта міністр замежных спраў Павал Клімкін паведаміў падчас выступу на пасяджэнні Рады бяспекі ААН, тэкст якога апублікаваны на сайце МЗС.

«Незаконная акупацыя Крыма і расейская агрэсія на Данбасе пакінулі даследчы рэактар з нізкаўзбагачаным уранам у Севастопалі, два ядзерныя сховішчы і больш за 1200 радыенуклідных крыніц без належнага кантролю з боку ўкраінскага нацрэгулятара», - сказаў кіраўнік замежнапалітычнага міністэрства.

Клімкін нагадаў, што прававыя рамкі выкарыстання гарантый Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі (МАГАТЭ) ва Украіне, у тым ліку ў АР Крым і Севастопалі, заснаваныя на падпісаным украінскім бокам пагадненні аб усёабдымных гарантыях і дадатковым пратаколе да яго.

«Калі мы кажам пра важнасць захавання і ўмацавання рэжыму нераспаўсюджвання ядзернай зброі, мы павінны таксама мець на ўвазе, што акупацыя тэрыторыі Украіны ядзернай дзяржавай прывяла да фактычнага пашырэння геаграфіі разгортвання ядзернай зброі», - адзначыў міністр.

Клімкін таксама падкрэсліў, што агрэсія РФ супраць Украіны, як і сістэматычныя правакацыі з боку КНДР, якой было прысвечанае пасяджэнне Рады бяспекі, «справакавала небяспечны дысбаланс у існай сістэме міжнароднай бяспекі, падарвала эфектыўнасць і надзейнасць рэжымаў нераспаўсюду зброі масавага паражэння».

У траўні 2017 года народны дэпутат, лідар крымскататарскага народа Мустафа Джамілеў заявіў, што краіна-агрэсарка Расея размясціла ў анэксаваным Крыме шэсць ядзерных боегаловак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках