19 траўня 2024, Нядзеля, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джамілеў: Расея можа распасціся і на наступным тыдні

5
Мустафа Джамілеў: Расея можа распасціся і на наступным тыдні
Мустафа ДЖАМІЛЕЎ
ФОТА: UN.ORG

Лідар крымскіх татараў пра пытанне вяртання паўвострава.

У апошнія дні ЗША і Расея абмяняліся рэзкімі заявамі з нагоды акупаванага Крыма. Спярша новы амбасадар ЗША ў РФ Джон Хантсман заявіў, што кожны чалавек, знаёмы з міжнародным правам, зможа сказаць, што Крым - гэта Украіна. У Маскве адрэагавалі дэпутаты і сенатары, якія паабяцалі Хантсману нялёгкую працу. Сваю заяву аб Крыме зрабіў і дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан: ён сказаў, што Крэмль не жадае разглядаць пытанне акупаванага паўвострава, але з часам яно будзе на парадку дня.

Аб сітуацыі ў Крыме «Апостроф» пагаварыў з адным з лідараў крымскіх татараў, упаўнаважаным прэзідэнта Украіны ў справах крымскататарскага народа, народным дэпутатам Мустафой Джамілевым.

- Як вы пракаментуеце апошнія заявы ЗША і Расеі пра Крым?

- Пазіцыі ЗША і Расеі зразумелыя, яны неаднаразова выкладаліся. І [міністр замежных спраў Расеі Сяргей] Лаўроў стала заяўляў, і [прэзідэнт РФ Уладзімір] Пуцін заяўляў, што пытанне Крыма не абмяркоўваецца, што Крым - гэта тэрыторыя Расеі. Амерыканцы заяўлялі адваротнае, калі не ўважаць выказванні [прэзідэнта ЗША Дональда] Трампа яшчэ ў перадвыбарчай кампаніі, што, маўляў, чуў, што быццам бы самі жыхары захацелі быць акупаванымі. Больш гэтая дурасць не паўтаралася. І заўсёды амерыканцы заяўлялі пра тое, што яны выступаюць за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Дзесьці ў красавіку, здаецца, Тылерсан казаў, што Крым яны могуць прызнаць часткай РФ у тым выпадку, калі толькі на гэта пагодзіцца Украіна. Была ў яго такая заява. Але паколькі такога пагаднення быць не можа, і наогул ніводзін прэзідэнт, напэўна, не ўтрымаецца ў нас ва ўладзе, калі ён прызнае Крым часткай Расеі, то цяпер ужо больш канкрэтна і Тылерсан, і Дзярждэпартамэнт кажуць, што санкцыі нельга здымаць да тых часоў, пакуль не будзе цалкам адноўленая тэрытарыяльная цэласнасць Украіны, уключаючы Крым. Вось гэтая чарговасць нас, праўда, крыху насцярожвае. Што там, у Данецку і Луганску, маўляў, праліваецца кроў, і гэта першачарговае, а мы, маўляў, потым вернемся да Крыму.

Мы мяркуем, што такога падзелу не павінна быць, што трэба пытанне санкцый разглядаць у комплексе: пакуль цалкам не адноўленая тэрытарыяльная цэласнасць, санкцыі павінны працаваць цалкам.

- Як Украіна можа прымусіць Захад разглядаць гэтыя два пытанні неаддзельна ад пытання санкцый?

- У Крыме адбываецца, уласна кажучы, масавы тэрор супраць карэннага насельніцтва. Сказаць, што Украіна магла б кагосьці прымусіць - ну, не тыя вагавыя катэгорыі. Мы нікога прымусіць не можам. Але мы можам інфармаваць міжнародную грамадскасць аб тым, што дзеецца, і што гэта неадкладна. Сказаць «давайце пачакаем з Крымам» азначае: давайце пачакаем, пакуль там вынішчаць усіх крымскіх татараў і наогул увесь Крым ператвораць у нейкі там вайсковы палігон або, як яны выказваюцца, у «непатапляльны авіяносец» замест зялёнага паўвострава.

- Якімі могуць быць далейшыя крокі Вашынгтона і Масквы, калі ўлічыць гэта абвастрэнне дыялогу?

- Тылерсан заяўляе пра тое, што Масква пакуль не гатовая абмяркоўваць пытанне Крыма за сталом, бо яна стаіць на сваім, што гэта, маўляў, тэрыторыя Расеі і гэта не падлягае ніякай дыскусіі. Але ў той жа час ён сказаў, што прыйдзе час, і яны сядуць за стол. Каб гэты час наблізіць, вядома, трэба ўзмацняць санкцыі. Толькі такі шлях, відавочна. Цяжка сказаць, колькі спатрэбіцца часу, бо Расея (ці, дакладней, яе кіраўніцтва) - гэта такая краіна, што нават калі насельніцтва будзе пухнуць з голаду, усё адно будзе трымацца за крадзенае да апошняга. Шмат залежыць ад таго, наколькі магутнымі і ўсёабдымнымі будуць санкцыі.

- Як вам здаецца, 2018 год можа быць пераломным у сітуацыі з Крымам?

- Таталітарныя рэжымы непрадказальныя. Яны паводзяць сябе так, нібыта яны вечныя. А потым раз - і нечаканы распад. Савецкі Саюз таксама да апошняга трымаўся так, як быццам яшчэ стагоддзі збіраецца там быць. Але потым у адзін дзень яны абвясцілі, што ўжо няма Савецкага Саюза. Расея можа распасціся сёння ўвечары, можа на наступным тыдні, а можа - Бог ведае калі. Таму тут цяжка рабіць нейкія прагнозы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках